From Wikipedia, the free encyclopedia
Родас (грэц. Ρόδος) — чацьвёрты па велічыні востраў Грэцыі, які знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны ў групе астравоў Дадэканес ў Эгейскім моры, у 270 марскіх мілях ад сталіцы Грэцыі гораду Атэны. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Родас, што ляжыць на паўночным усходзе вострава і дзе жыве большая палова насельніцтва вострава.
Родас | |
Выгляд з космасу | |
Месца | Эгейскае мора |
---|---|
Плошча | 1407,9 км² |
Найвышэйшы пункт | (Атавірас)1215 м |
Краіна | Грэцыя |
Вобласьць | Паўднёвыя Эгейскія астравы |
Насельніцтва (2011) | 115 490 |
Каардынаты | 36° пн. ш. 28° у. д. |
Родас |
У сталіцы востраве знаходзілася старажытная статуя Калёса Радоскага, двойчы разбураная падчас землятрусу.
Асноўнай крыніцай даходу насельніцтва ёсьць турызм. Штогод востраў наведвае каля 2 мільёнаў турыстаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.