From Wikipedia, the free encyclopedia
Таронтаўскі ўнівэрсытэт (па-ангельску: University of Toronto, скарочана U. of T.) — публічны дасьледчы ўнівэрсытэт у Таронта, Антарыё, Канада. Большасьць асноўных тэрыторыяў і абе’ктаў унівэрсытэту разьмешчаныя на поўнач ад Фінансавай акругі ў Парку Каралевы. Заснаваны ў 1827 годзе як Каралеўскі Каледж пад кіраваньнем Царквы Англіі, і стаў першай установай вышэйшай адукацыі ў Верхняй Канадзе. У 1850 годзе атрымаў назву Ўнівэрсытэту Таронта, бо стаў сьвецкай навучальнай установай. З тых часоў і па сёньняшні дзень Унівэрсытэт Таронта — калегіяльны ўнівэрсытэт, гэта значыць, унівэрсытэт, які складаецца зь некалькіх разнапрофільных каледжаў. Унівэрсытэт Таронта ўключае ў сябе 12 каледжаў, якія маюць адрозьненьні ня толькі ў тэматыцы матэрыялу, якія выкладаецца, але і ў гісторыі, традыцыях, ступені аўтаномнасьці вучэбнай базы, фінансаваньня.
Акрамя навучаньня, унівэрсытэт забясьпечвае вольны час студэнтаў. На яго аснове дзейнічае каля сарака камандаў у розных відах спорту. Цэнтрам культурнага жыцьця вучняў зьяўляецца Гарт-Гаўз, які лічыцца ўзорам студэнцкіх цэнтраў Паўночнай Амэрыкі, які месьціцца ў будынку гатычнага стылю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.