падгрупа германскіх моваў індаэўрапейскай сям’і From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходнегерманскія мовы — адна з трох падгрупаў германскай галіны індаэўрапейскай сямʼі моваў. Складаецца зь мёртвых моваў: бургундзкай, вандальскай, гепідзкай, герульскай і найбольш старавечнай — гоцкай мовы[1].
Найстаравечнейшым з тэкстаў на мове ўсходнегерманскай падгрупы (і германскай галіны наагул), якія дайшлі да нашага часу, ёсьць гоцкі пераклад Бібліі, зроблены біскупам Вульфілам каля IV стагодзьдзя.
Усходнегерманскія мовы, відаць, былі блізкімі да скандынаўскіх (усходнегерманскія плямёны мігравалі з паўднёвай часткі Скандынавіі)[2].
Бальшыня ўсходнегерманскіх плямёнаў да XV стагодзьдзя зьнікла, пакінуўшы па сабе толькі геаграфічныя назвы (Бургундыя, Андалюзія ды іншыя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.