Халопенічы
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хало́пенічы — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Начы. Цэнтар сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1381 чалавек[1]. Знаходзяцца за 34 км на поўнач ад Крупак, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі (лінія Менск — Ворша); аўтамабільная дарога на Худаўцы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Халопенічы (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Халопенічы лац. Chałopieničy | |
Кляштар дамініканаў | |
Першыя згадкі: | 1451 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Крупскі |
Сельсавет: | Халопеніцкі |
Насельніцтва: | 1381 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1796 |
Паштовы індэкс: | 222024 |
СААТА: | 6230863905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°31′2″ пн. ш. 28°57′23″ у. д. |
± Халопенічы Халопенічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Халопенічы — даўняе места[2] гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваўся кляштар дамініканаў у стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.