Шчучын
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчу́чын — места ў Беларусі, на рацэ Тураўцы. Адміністрацыйны цэнтар Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 475 чалавек[1]. Знаходзіцца за 57 км на ўсход ад Горадні, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка (лінія Ваўкавыск — Ліда).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Шчучын (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Шчучын лац. Ščučyn | |||||
Вежа з гадзіньнікам на гістарычным Рынку | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1436 | ||||
Магдэбурскае права: | 23 траўня 1761 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Шчучынскі | ||||
Насельніцтва: | 15 475 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1514 | ||||
Паштовыя індэксы: | 231511, 231513 | ||||
СААТА: | 4258501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′16″ пн. ш. 24°44′33″ у. д. | ||||
± Шчучын Шчучын | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Шчучын — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), лякальны цэнтар асьветы, навукі і дабрачыннасьці[2]. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму комплекс кляштару піяраў з касьцёлам Сьвятой Тэрэзы, могілкавая капліца і палац Друцкіх-Любецкіх, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя, а таксама эклектычная забудова гістарычнага Рынку.