сузор’е ў паўднёвым паўшар’і From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчыт (па-лацінску: Scutum, Sct) — дробнае сузор’е на поўдзень ад нябеснага экватару, створанае ў XVII стагодзьдзі. У Беларусі можна назіраць увесну, улетку ды ўвосень.[1]
Шчыт | |
Сьпіс зорак у сузор’і Шчыта | |
Лацінская назва | Scutum |
---|---|
· у родным склоне | Scuti |
· скарот | Sct |
Простае ўзьняцьцё | 18,7г |
Схіленьне | −10° |
Квадрант | SQ4 |
Плошча | 109 кв. гр. (84-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 7 |
Зорак з плянэтамі | 1 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | α Scuti (3,85m) |
Найбліжэйшая зорка | LHS 3398 (41,54 сьв. г., 12,74 пк) |
Аб’екты Мэсье | 2 |
Мэтэорныя патокі | Чэрвеньскія Скутыды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня. |
У Шчыце маюцца некалькі расьсеяных скупнасьцяў, а таксама шаравая скупнасьць і плянэтарная туманнасьць. Найвядомейшыя аб’екты глыбокага космасу — M11 (Скупнасьць Дзікая Качка) і расьсеяная скупнасьць M26 (NGC 6694). Шаравая скупнасьць NGC 6712 і плянэтарная туманнасьць IC 1295 знаходзяцца ва ўсходняй частцы сузор’я — іх аддзяляюць усяго 24 кутавыя хвіліны.
Скупнасьць Дзікая Качка, найбольш адметны аб’ект сузор’я, была названая такім чынам Ўільямам Сьмітам у 1844 за падабенства з чарадой качак. Скупнасьць ляжыць за 6200 сьв. гадоў ад Зямлі і ў дыямэтры мае 20 сьветлавых гадоў. У скупнасьці месьціцца каля 3000 зорак, што робіць яе даволі населенай. Узрост скупнасьці складае каля 220 млн гадоў.[2]
Шчыт — адзінае сузор’е, назва якога ня зьвязаная з гістарычнай фігурай антычнасьці. Яно было створанае ў 1684 годзе астраномам Янам Гэвэліем, які даў сузор’ю арыгінальную назву Шчыт Сабескага (лац. Scutum Sobiescianum) у гонар перамогі войскаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Сабескага ў бітве пад Венай 1683 году.[3] Пазьней сузор’е было скарочана і набыла цяперашнюю форму.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.