мова Старажытнага Эгіпту From Wikipedia, the free encyclopedia
Эґі́пецкая мо́ва — мёртвая мова, якая была распаўсюджана ў Старажытным Эґіпце, складнік асобнае Афразійскае моўнае макрасям'і. У рамках якое, па меркаваньню некаторых навукоўцаў блізка да сэміцкіх моваў, але па іншаму меркаваньню блізка да чадзкіх моваў.
Эґіпецкая мова | |
𓂋𓏺𓈖 𓆎𓅓𓏏𓊖 | |
[[Файл:|]] | |
Дата стварэньня | IV тысячагодзьдзе да н. э.[1] |
---|---|
Ужываецца ў | Старажытны Эгіпет, Царства Куш у Нубіі |
Рэгіён | Паўночная Афрыка |
Народ(-ы) | старажытныя эгіпцяне й нубійцы |
Клясыфікацыя | афразійскія мовы |
Афіцыйны статус | |
Статус: | мёртвая |
Вымерла: | XVIII ст. |
Дыялекты | верхні і ніжні, копцкая мова |
Пісьмо | эгіпецкія герогліфы, гератычнае, дэматычнае і копцкае |
Коды мовы | |
ISO 639-3 | egy |
Самы раняшні вядомы сказ на эґіпецкае мове датаваны прыблізна 2690 рокам да. н. э., што робіць яе адное з самых старажытных пісьмовых моў разам з Шумэрскае. Апошняя фаза эґіпецкае мовы — копцкая мова, якая зьнікла да XVIII ст. і зараз выкарыстоўваецца, але толькі як мова багаслужэньня ў Копцкае Праваслаўнае Царкве, зь невялікімі спробамі адрадзіць як родную мову.
Навуковая дысцыпліна, якая вывучае эґіпецкую мову — лінгвістычная эґіпталёгія.
Выкарыстоўваць тэрмін «старажытнаэґіпецкая мова» ня правільна, бо не існуе сучаснае эґіпецкае мовы. Цяперашняе насельніцтва Эґіпту выкарыстоўвае дыялект арабскае мовы. Выкарыстаньне тэрміну "старажытнаэґіпецкая мова" мае месца быць толькі ў сэнсу мовы Старажытнага Царства.
Паколькі галосныя гукі не адбіваліся на лісьце, нашыя веды аб іх вельмі слабыя, акустычныя й артыкуляцыйныя характэрыстыкі зычных гукаў зроблены на аснове копцкіх дадзеных, а таксама параўнаньня эґіпецкае мовы зь іншымі мовамі.
Ў эґіпецкае мове было 23 зычных гука, кожны зь якіх абазначаўся спецыяльным, так званым «альфабэтным знакам». На працягу гісторыі разьвіцьця эґіпецкае мовы адбываоіся працэсы аглушэньня звонкіх, рэдукцыі канчатковых гартанных ды інш.
Ў эґіпецкае мове ёсьць наступныя часьціны мовы: назоўнік, займеньнік, прыметнік, лічэбнік, прыслоўе, дзеяслоў, прыназоўнік, часьціцы, выклічнік. Імёны малі мужчынскі й жаночы род, адзіны, дваісты й множны лік.
Асабістыя займеньнікі, у залежнасьці ад ўжываньня, прадстаўлены трыма разрадамі (суфіксальныя, залежныя й незалежныя). З указальных займеньнікаў пазьней адбыўся пэўны артыкль. Дзеяслоў мае спрагальныя й неспрагальныя формы (прычасьце, інфінітыў). Дзеясловы маглі быць пераходныя й непераходныя, сапраўднага і пакутнага залогу. Характэрнае асаблівасьцю зьяўляецца магчымасьць утварэньня пакутлівых дзеепрыметнікаў ад непераходных дзеясловаў. Пазьней вялікае значэньне набываюць формы апісальнага спражэньня, утвораныя з дапамогай дапаможных дзеясловаў. З ладаў можна вылучыць толькі загаданае. У раняшні пэрыяд у дзеяслова адсутнічала катэгорыя часу; дзеяслоўныя формы выказвалі аднаразовасьць — шматразовасьць, імгненнасьць — працягласьць, дзеяньне — стан. Пазьней за некаторымі формамі замацоўваецца тое ці іншае часовае значэньне.
Прыназоўнікі маглі быць простымі й складанымі, адукаванымі са спалучэньня простага прыназоўніка й іншымі часьцінамі мовы. Часьціцы маглі быць праклітычнымі і энклітычнымі. Яны надавалі розныя значэньня як дзеясловам, так і цэлым сказам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.