From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Іванавіч Бодзюл (малд.: Ivan Bodiul; 21 снежня 1917 [3 студзеня 1918], Херсонская губерня — 27 студзеня 2013, Масква) — малдаўскі савецкі дзяржаўны дзеяч, у 1961—1980 — першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Малдавіі.
Іван Іванавіч Бодзюл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Аляксандравіч Ціханаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Зіновій Цімафеевіч Сярдзюк | ||||||
Пераемнік | Сямён Кузьміч Гросу | ||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1917 (3 студзеня 1918) |
||||||
Смерць |
27 студзеня 2013 (95 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | ВКП(б) з 1940 года | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук | ||||||
Прафесія | аграном, ветэрынар | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Вайскова-ветэрынарную акадэмію РСЧА (1942), Найвысокую партыйную школу пры ЦК КПСС (1958). Доктар філасофскіх навук.
Нарадзіўся 21 снежня 1917 (3 студзеня 1918) года ў сяле Аляксандраўка Елісаветградскага павета Херсонскай губерні (цяпер Вазнясенскага раёна Мікалаеўскай вобласці Украіны) у сялянскай сям’і. Скончыўшы ў 1937 годзе Вазнясенскі агратэхнікум (Мікалаеўская вобласць), працаваў старэйшым аграномам калгаса. У 1938—1942 — слухач Ваенна-ветэрынарнай акадэміі РСЧА (Масква), дзе ў 1940 годзе ўступіў у УКП(б).
Пасля сканчэння акадэміі ваяваў у рэгулярнай арміі: начальнік ветэрынарнай службы 127-га гвардзейскага артылерыйскага палка 59-й гвардзейскай стралковай дывізіі (1942—1944), начальнік ветэрынарнай службы 59-й гвардзейскай стралковай дывізіі 10-га гвардзейскага стралковага корпуса (1944—1945), начальнік ветэрынарнай службы 10-га гвардзейскага стралковага корпуса 40-ай арміі (1945—1946).
Пасля дэмабілізацыі, як этнічны малдаванін, быў скіраваны на партыйную і гаспадарчую працу ў Малдаўскую ССР:
У 1956 годзе быў пераведзены ў Маскву:
У 1959 годзе вярнуўся ў Малдавію: у 1959—1961 гадах — 2-і сакратар, з мая 1961 года па снежань 1980 года — 1-ы сакратар ЦК КП Малдаўскай ССР. У 1980—1985 гадах — намеснік старшыні Савета Міністраў СССР.
У 1961—1986 гадах — член ЦК КПСС; дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета[1][2][3][4][5] 6—11 скліканняў (1962—1989) ад Малдаўскай ССР.
У маі 1985 года выйшаў на пенсію, жыў у Маскве і на дачы ў Падмаскоўі. Памёр 27 студзеня 2013 года[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.