беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Трухаў (нар. 19 жніўня 1976) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу наваполацкага «Нафтана».
Поўнае імя | Ігар Уладзіміравіч Трухаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 жніўня 1976[1] (48 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Нафтан | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер дубля | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Пачаў кар’еру ў Віцебску. Паспяхова гуляў у некалькіх клубах, у 2001 годзе з «Белшынай» выйграў золата чэмпіянату.
У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск», але ў жніўні 2013 года з-за фінансавых праблем віцебскага клуба перайшоў у «Граніт»[2]. Неўзабаве стаў капітанам мікашэвіцкага клуба. Дапамог «Граніту» выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014.
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[3]. У сезоне 2015 застаўся асноўным апорным паўабаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе, правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. 12 ліпеня 2015 года, адзначыўшыся голам у матчы супраць «Віцебска» (3:2), стаў самым узроставым аўтарам гола ў гісторыі Вышэйшай лігі[4].
У ліпені 2016 года перайшоў у «Нафтан», якому трыма галамі ў сезоне 2016 дапамог захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў клуб «Смалявічы-СТІ»[5], пры гэтым працягваў з’яўляцца на полі ў якасці іграка. Згуляўшы за смалявіцкі клуб ва ўсіх 30 матчах Першай лігі ў сезоне 2017, дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона пакінуў каманду, канчаткова завяршыўшы кар’еру.
Пасля 2018 года працаваў у БАТЭ, «Іслачы». У верасні 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Смаргоні»[6]. Па выніках сезона 2021 не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу, аднак на наступны год дапамог «Смаргоні» вярнуцца ў элітны дывізіён. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[7].
У жніўні 2024 года ўзначаліў дубль наваполацкага «Нафтана»[8].
У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.