From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны інцыдэнт у Керчанскім праліве адбыўся 25 лістапада 2018 года, калі Узброеныя сілы РФ[5] і караблі Берагавой аховы Пагранічнай службы ФСБ Расіі з ужываннем зброі затрымалі караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны, што спрабавалі прайсці з Адэсы ў Марыупаль праз Керчанскі праліў, які пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе знаходзіўся пад кантролем Расіі.
Інцыдэнт у Керчанскім праліве | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Расійска-ўкраінская вайна | |||
| |||
Дата | 25 лістапада 2018 | ||
Месца | Керчанскі праліў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пераход ажыццяўляла ўкраінская флатылія, якая складалася з артылерыйскіх катараў «Бэрдзянск» і «Нікапаль» і буксіра «Яны Капу». Па сцвярджэнні расiйскіх уладаў, па набліжэнні флатыліі да Керчанскага праліва яна неаднаразова ігнаравала патрабаванні расійскіх памежнікаў (у тым ліку аб сыходзе з тэрытарыяльных вод), парушыла працэдуру праходжання праліва, здзяйсняла небяспечнае манеўраванне і не выходзіла на сувязь[6]. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што паведамленне аб праходжанні ў праліве было пададзена загадзя, што караблі звязаліся з расiйскімі ўладамі, але не атрымалі адказу. Таксама Украіна спасылаецца на прадугледжаную дамовай 2003 года свабоду суднаходства для ўкраінскіх судоў у праліве[7] і не прызнае расійскі статус тэрытарыяльных вод ля Крыма[8].
Раніцай 25 лістапада расійскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратоку[9]. Украінскія караблі спачатку працягнулі прасоўванне цераз праліў, аднак пры спробе падыходу да Керча-Енікальскага канала былі перахопленыя расійскай берагавой аховай, адзін з караблёў якой здзейсніў навал на ўкраінскі буксір. Расiйскія сілы тым часам ажыццяўлялі іх блакаванне, а затым пераслед, і з мэтай прыпынення караблёў, якія спрабавалі вярнуцца ў Адэсу, ужылі зброю ў тэрытарыяльных (па сцвярджэнні РФ) або нейтральных (па сцвярджэнні Украіны) водах[10], пасля чаго караблі былі ўзятыя Расіяй[11][12] і адведзены ў Керчанскі порт, дзе затрыманы. Ад 3 да 6 членаў іх экіпажа былі параненыя ў сутыкненні; усе 24 члены экіпажа былі арыштаваныя расійскімі ўладамі[13].
Пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве, 26 лістапада Украіна ўвяла ў шэрагу абласцей (перш за ўсё прыгранічных з тэрыторыямі расійскай ваеннай прысутнасці) ваеннае становішча[13], якое было спынена 26 снежня[14].
25 мая 2019 года Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве (ITLOS) пастанавіў, што Расія павінна вызваліць 24 украінскіх маракоў, затрыманых падчас інцыдэнту ў раёне Керчанскага праліва, і перадаць Украіне тры канфіскаваныя судны. Раней Масква апавясціла трыбунал аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у слуханнях, адзначыўшы, што, з пункту гледжання расійскага боку, у Трыбунала няма юрысдыкцыі для разгляду керчанскага інцыдэнту[15][16].
Украінскі бок лічыць, што насуперак нормам міжнароднага марскога права вайскоўцы пагранічных войскаў Федэральнай службы бяспекі Расіі незаконна, з выкарыстаннем зброі заблакавалі рух украінскіх вайсковых караблёў падчас праходжання Керча-Енікальскага канала ў Керчанскі праліве пры дапамозе танкера «Neyma». У рамках дасудовага расследавання 25 ліпня 2019 года Служба бяспекі Украіны сумесна з ваеннай пракуратурай затрымала ў порце Ізмаіла гэты расійскі танкер (да таго часу ён змяніў назву на «Nika Spirit»)[17][18]. На судне знаходзіліся толькі грамадзяне Расіі, яны ў той жа дзень былі адпушчаны[19].
7 верасня 2019 года захопленыя ў Керчанскім праліве маракі вярнуліся ва Украіну ў рамках абмену, які быў праведзены з Расіяй[20]. 17 лістапада затрыманыя ўкраінскія караблі пакінулі месца стаянкі ў порце Керчы, іх перадаюць украінскаму боку ў нейтральных водах[21] 18 лістапада[22].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.