Абрам (Абрагам) Езафовіч Рабічковіч, або Абрагам Ёзафавіч[2], у хрышчэнні Ян (? — кастрычнік 1519) — вялікалітоўскі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.

Хуткія факты Абрам Езафовіч, Земскі падскарбі літоўскі ...
Абрам Езафовіч
Thumb
Герб «Ляліва»
Земскі падскарбі літоўскі
1509 1519
Папярэднік Богуш Міхал Багавіцінавіч
Пераемнік Богуш Міхал Багавіцінавіч
Смерць 1519(1519)
Ламазы
Род Абрамовічы і Юзэфовічы-Глябіцкія[d]
Бацька Езаф Рабчык
Дзеці Васіль-Ян, Канстанцін, Марына
Веравызнанне праваслаўе[1]
Закрыць

Біяграфія

Сын Іосіфа (Езафа) Рабчыка, які браў у арэнду збор мыта ў Кіеўскім ваяводстве, брат Міхеля. На пачатку XVI ст. прозвішчы шырока не ўжываліся, таму з крыніц Рабічковіч болей вядомы пад імем па бацьку — Езафовіч, пад ім Абрам і ўвайшоў амаль ва ўсе даведнікі.

Пасля разбурэння Кіева татарамі ў 1482 годзе перасяліўся ў Вільню. Каля 1488 года перайшоў з іўдаізму ў праваслаўе і служыў вялікаму князю Казіміру. Быў старостам смаленскім (узначальваў гарадскую адміністрацыю), войтам менскім і берасцейскім.

З 1494 года гараднічы, з 1514 — староста ковенскі, староста солецкі, падскарбі земскі літоўскі ў 1509[3]/1510[4]—1519 гадах.

Браў у арэнду мыта і корчмы па ўсім ВКЛ (Вільня, Смаленск, Берасце, Менск, Коўна, Новагародак, Полацк і іншыя). Даваў значныя пазыкі вялікім князям Аляксандру і Жыгімонту Старому, быў іх галоўным крэдыторам. Вялікі маршалак літоўскі Ян Забярэзінскі прыняў яго ў свой род з наданнем герба «Ляліва», што пацвердзіў Жыгімонт Стары (1507). У валадарства Жыгімонта Старога яўрэйская сям’я Рабічковічаў з Бярэсця стала галоўным і амаль адзіным адкупшчыкам вялікага князя.

За час свайго кіравання фінансамі ВКЛ пэўна адмежаваў вялікакняжацкія даходы ад дзяржаўных, цэнтралізаваў фінансавы апарат ВКЛ, ажывіў дзейнасць Віленскага манетнага двара.

Ад вялікага князя Аляксандра ў 1506 годзе атрымаў маёнтак Вайдуны ў Віленскім павеце, Падгорскае ў Смаленскім павеце, Шэйпічы ў Менскім павеце, частку Раканцішскай пушчы. Купіў Новы Двор і Жараслаўку ў Гарадзенскім павеце, горад і замак Солец у Сандамірскім ваяводстве.

Меў сыноў Васіля (у каталіцтве Ян, пам. 1546, быў войтам берасцейскім) і Канстанціна (войт менскі), дачку Марыну.

Валянцін Калнін звязвае пачатак будаўніцтва Мірскага замка з атрыманнем вялікага крэдыту Юрыем Іллінічам ад Абрама Езафовіча, але сама гісторыя атрымання гэтай пазыкі даволі заблытаная.

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 211. — ISBN 978-83-65880-89-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11686050'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122406341'></a>
  2. Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  3. Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.