From Wikipedia, the free encyclopedia
Адольф Міхайлавіч Янушкевіч альбо Адольф Міхал Валяр'ян Юліян Янушкевіч (9 чэрвеня 1803, Нясвіж — 19 чэрвеня 1857, маёнтак Дзягільня Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Дзягільна, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі і польскі паэт, падарожнік, пісьменнік. Пісаў на польскай мове.
Адольф Міхайлавіч Янушкевіч | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1803 ці 28 мая (9 чэрвеня) 1803[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 1857 (54 гады) ці 18 чэрвеня 1857[1] (54 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхал Янушкевіч |
Маці | Тэкля з Сакалоўскіх[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, пісьменнік |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брат Яўстафія Янушкевіча. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы. У 1823 г. скончыў філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Быў членам Таварыства блакітных, блізкага да філарэтаў. У студэнцкія гады пісаў па-польску вершы ў сентыментальнай стылістыцы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821). У 1823—1826 г. жыў у Камянцы-Падольскім, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Шмат падарожнічаў па Еўропе; сустракаўся з А. Міцкевічам, Ю. Славацкім, І. Гётэ. Адам Міцкевіч выкарыстаў асобу А. Янушкевіча ў паэме «Дзяды» ў якасці прататыпа героя Адольфа.
Вярнуўся на радзіму ў 1830 годзе, удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 г., адзін з кіраўнікоў паўстанцкага легіёна.
Арыштаваны ў сакавіку 1831 года. У 1832 годзе сасланы ў Сібір. У ссылцы А. Янушкевіч пасябраваў з рускім пісьменнікам Аляксандрам Адоеўскім, які прысвяціў яму свае вершы. Пераклаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А. Цьеры. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі.
Вярнуўся ў Беларусь у 1856 годзе, пасяліўся ў родавым маёнтку Дзягільня, дзе жыла яго маці. Памёр ад сухотаў 19 чэрвеня 1857 года. Пахаваны на фамільных могілках у маёнтку.
Пісаў на польскай мове. У студэнцкія гады ствараў сентыментальныя вершы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821), у ссылцы перакладаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А.Т'ера. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій, апублікаваў Ф. Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (Парыж. 1861. Кн. 1—2). У дзённікавых запісах і лістах раскрыўся як таленавіты апавядальнік, даследчык. Паказаў побыт казахаў, іх духоўную культуру.
А. М. Янушкевіч быў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме А. Міцкевіча «Дзяды».
У Астане, Алма-Аце і Усць-Каменагорску[2] імем Адольфа Янушкевіча названы вуліцы, у Семеі — вуліца Паўднёвая-Янушкевіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.