From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфрэда Кіндэлан Дуані (ісп.: Alfredo Kindelán Duany; 13 сакавіка 1879, Сант’яга-дэ-Куба — 14 снежня 1962, Мадрыд) — іспанскі военачальнік, генерал. Удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
Альфрэда Кіндэлан | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1879[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 1962[2] (83 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] і Франкісцкая Іспанія |
Род войскаў | Spanish Air and Space Force[d] |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і ваеннага інжынера Ультана Кіндэлана і яго жонкі Мануэлы, народжанай Дуані, якая паходзіла з заможнай кубінскай сям’і ірландскага паходжання. У 1882 годзе сям’я пераехала ў Іспанію. Ва ўзросце 13 гадоў Альфрэда асірацеў, а на наступны год паступіў у інжынерную акадэмію ў Гвадалахары, якую скончыў у званні лейтэнанта ў 1899 годзе.
У 1901 годзе атрымаў кваліфікацыю пілота-аэранаўта. Трапіў у Службу ваеннай аэранаўтыкі, быў бліжэйшым супрацоўнікам генерала Вівеса, неаднаразова здзяйсняў палёты на аэрастатах. Заваяваў вядомасць на еўрапейскім узроўні, двойчы ўдзельнічаў у Кубку Гордана Бенета, неафіцыйным чэмпіянаце свету па аэранаўтыцы, заняў трэцяе і чацвёртае месцы. Аўтар кніг «Дырыжаблі і самалёты» (1910) і «Паветраны іспанскі флот» (1916). Сумесна з інжынерам Торэсам Кеведа ўдзельнічаў у будаўніцтве першага іспанскага дырыжабля, быў першым пілотам дырыжабля ў Іспаніі.
Па даручэнні ўрада сумесна з генералам Вівесам займаўся арганізацыяй першай у краіне ваеннай школы пілотаў. З 1913 года быў камандзірам першай авіяцыйнай эскадрыллі, з якой ён удзельнічаў у вайне ў Марока. У 1921 годзе арганізаваў школу ваеннай авіяцыі ў Лос-Алькасерэсе (Мурсія). У 1925-м накіраваны ў Марока ў якасці камандуючага авіяцыяй у Мелільі. Праз год выраблены ў генералы і прызначаны генеральным дырэктарам аэранаўтыкі, пад яго кіраўніцтвам ажыццяўляліся далёкія пералёты іспанскіх лётчыкаў.
Пасля звяржэння каралеўскай улады ў 1931, як перакананы манархіст па ўласным жаданні перайшоў у рэзерв і пакінуў краіну. Жыў у Францыі і Швейцарыі, працаваў інжынерам на заводзе. У 1934 годзе вярнуўся з эміграцыі. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы ваеннага паўстання нацыяналістаў летам 1936 года.
Пасля пачатку грамадзянскай вайны прызначаны камандуючым авіяцыяй у войсках нацыяналістаў. 30 верасня 1936 года Кіндэлан удзельнічаў у нарадзе васьмі вядучых ваенных лідараў паўстанцаў, на якім Франсіска Франка быў абраны аднаасобным ваенна-палітычным правадыром (каўдылья), прапанаваў яго кандыдатуру, зачытаўшы адпаведны дэкрэт. Супрацоўнічаў з нямецкімі лётчыкамі з легіёна «Кондар», якія ваявалі на баку нацыяналістаў.
Пасля вайны Кіндэлан не быў прызначаны на зноў створаны пост міністра авіяцыі, бо Франка не хацеў узмацнення пазіцый манархістаў у гэтым ведамстве. Замест гэтага ён быў прызначаны на камандныя пасады ў сухапутных войсках, дзе генерал не карыстаўся вялікім уплывам. У 1939—1941 з’яўляўся генерал-капітанам Балеарскіх астравоў, а ў 1941—1942 — генерал-капітанам Каталоніі. У 1943 годзе стаў дырэктарам вышэйшай ваеннай школы і акадэмікам Акадэміі гісторыі. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Вялікабрытанію. З-за канфлікту з германафільскай часткай акружэння Франка і супярэчнасцяў з самім каўдылья (Кіндэлан публічна выступаў за аднаўленне манархіі і заяўляў пра тое, што армія гатовая аказаць падтрымку гэтаму працэсу) 23 жніўня 1945 быў зняты з пасады, а ў лютым 1946 адпраўлены ў ссылку на Канарскія астравы.
Пасля паляпшэння адносін Франка з манархістамі, Кіндэлан вернуты ў сталіцу, заняў сваё месца ў Акадэміі гісторыі, быў узнагароджаны медалём авіяцыі. Таксама яму быў прысвоены тытул маркіза. З 1949 года звольнены ў рэзерв.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.