(1592—1646) кашталян троцкі і віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Пятра Сапегі. Староста ўсвяцкі ў 1612—1623 і ваўкавыскі з 1645, кашталян троцкі ў 1641—1644 і віленскі з 1644. Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ. Удзельнічаў у войнах з туркамі (1621), шведамі (1622—1628).
Андрэй Станіслаў Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Andrzej Stanisław Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Станіслававіч Кішка | ||||||
Пераемнік | Ян Анзельм Вільчак | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Сапега | ||||||
Пераемнік | Ян Казімір Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Трызна[d] | ||||||
Нараджэнне | 1592[1][2] | ||||||
Смерць | 25 сакавіка 1646[1][2] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Ян Пётр Сапега[2] | ||||||
Маці | Соф’я з Вейгераў[d][2] | ||||||
Жонка | Ганна Гайдэнштайн[d][2] | ||||||
Дзеці | Леў Казімір Сапега[d][3] і Ізабела Кацярына з Сапегаў[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Пятра і Соф’і Вейгэр. Меў братоў Яна Юзафа і Паўла Яна.
Браў удзел у Хоцінскай бітве, (1621). Цягам 1622—1628 удзельнічаў у ваенных дзеяннях са Швецыяй. У 1633 далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў яго выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.
Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запознена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбунала[4].
Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622), з якой меў сына Лявона Казіміра і дачку Ізабелу Кацярыну. Пахавалі А. С. Сапегу ў касцёле бернардзінцаў у Гродна[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.