(1689—1739) кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Казімір Сапега (1689 — 16 мая 1739) — рэчыпаспалітаўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі стольнік літоўскі (1706—1709), староста мерацкі і пунскі (1710), кашталян троцкі (1737—1739). Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ.
Антоні Казімір Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Antoni Kazimierz Sapieha | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Пацей | ||||||
Нараджэнне | лістапад 1689 ці 1689[1] | ||||||
Смерць |
16 мая 1739[2][1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Ежы Станіслаў Сапега[1] | ||||||
Маці | Ізабела Гелена з Палубінскіх[d][1] | ||||||
Жонка | Рахеля Тэрэза з Выгоўскіх[d][1] |
З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, сын ваяводы троцкага і мсціслаўскага Ежы Станіслава Сапегі (каля 1668—1732) і Ізабелы Гелены з Палубінскіх (пам. 1721). Унук вялікага гетмана літоўскага і ваяводы віленскага Казіміра Яна Сапегі (1637—1720).
У 1705—1709 гадах вучыўся ў Парыжы. У 1706 годзе Антоні Казімір перайшоўшы на бок караля Станіслава Ляшчынскага, атрымаў урад вялікага стольніка літоўскага. У 1709 годзе, пасля вяртання ў Рэч Паспалітую караля Аўгуста Моцнага і выгнання караля Станіслава Ляшчынскага, пазбаўлены вялікага стольніцтва літоўскага. З 1709 года знаходзіўся ў Прусіі разам са сваім дзедам, вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам, быў у апазіцыі да караля Аўгуста Моцнага.
Пасля прысягі каралю Аўгусту Моцнаму 24.03.1713 года Антоні Казімір Сапега атрымаў амністыю і вярнуся ў Вялікае княства Літоўскае. Быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ і сеймікаў. У 1716 годзе актыўна браў удзел у Віленскай канфедэрацыі, падпісаў акт канфедэрацыі як камісар ад Троцкага ваяводства. У 1723 годзе займаўся прыцягненнем піяраў у Вільню, каб пахіснуць манаполію езуітаў у адукацыі.
У 1726 годзе Антоні Казімір разам са стрыечным братам Янам Казімірам ездзіў у Санкт-Пецярбург на заручыны яго сына Пятра Паўла Сапегі з Марыяй Аляксандраўнай Меншыкавай і ўстанаўлення кантактаў з расійскай элітай. У тым жа годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога Аляксандра Неўскага.
Абіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ ў 1714, 1719 і 1724 гадах. У 1724 годзе абраны маршалкам Трыбунала ВКЛ. У 1729 годзе абраны паслом на сейм, дзе займаў антыкаралеўскую пазіцыю. Актыўна дзейнічаў на сеймах 1730 і 1732 гадоў, каб сарваць іх працу.
У 1733 годзе быў адным з кандыдатаў на маршалка канвакацыйнага сейма. У тым жа 1733 годзе абраны паслом ад Слонімскага павета на элекцыйны сейм. Разам з большасцю сваякоў падтрымаў абранне Станіслава Ляшчынскага на стальцы Рэчы Паспалітай. Захоўваў вернасць С. Ляшчынскаму да яго зрачэння ў 1736 годзе. У чэрвені 1734 года арыштаваны ў расійскім лагеры ў Прушчы-Гданьскім за адмову прынесці прысягу каралю Аўгусту III Саксонскаму. Быў адным з аўтарам ліста да Папы Рымскага Клімента XII, дзе пералічваліся ўсе беззаконні прасаксонскай партыі.
У ліпені 1737 годзе атрымаў урад кашталяна троцкага, але па-ранейшым падтрымліваў сувязь са Станіславам Ляшчынскім і абвінавачваўся ў антыкаралеўскіх інтрыгах. У 1738 годзе актыўна браў удзел у працы камісіі па павелічэнні колькасці вялікалітоўскага войска, беспаспяхова імкнуўся абкласці падаткам на войска радзівілаўскія «Нойбургскія маёнткі».
Памёр у Дзярэчыне 16 мая 1739, пахаваны ў касцёле дзярэчынскага кляштара дамініканцаў (цяпер не існуе).
Захаваліся фрагменты дзённіка Антонія Казіміра Сапегі за 1728—1733 гады.
З 1717 года быў жанаты з Тэрэзай Выгоўскай (1694—1739), нашчадкаў не меў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.