From Wikipedia, the free encyclopedia
Белы тэрор (ісп.: Terror Blanco[1]) або франкісцкія рэпрэсіі (ісп.: Represión Franquista) — палітычныя злачынствы і рэпрэсіі, здзейсненыя нацыяналістычным лагерам, а затым урадам Франсіска Франка падчас і пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У канфлікце гэта адбывалася паралельна з чырвоным тэрорам, які практыкаваўся рэспубліканскім бокам. Лічыцца, што ўласна белы тэрор працягваўся прыкладна да канца Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе[2], хоць паняцце «франкісцкія рэпрэсіі» можна разумець як усю рэпрэсіўную палітыку, што праводзілася да самай смерці Франка ў 1975-м. У Іспаніі налічваецца ад 600 да 800 масавых пахаванняў рэспубліканцаў і праціўнікаў дыктатуры Франка[3].
Тэрор, учынены франкістамі, з самага пачатку быў наўмысным жаданнем разбурыць асновы Іспанскай Рэспублікі. Яшчэ да паўстання 17 і 18 ліпеня 1936 года афіцэры-нацыяналісты планавалі правесці радыкальную палітычную чыстку: у рэзервовай інструкцыі № 1 ад 25 мая генерал Эміліа Мола планаваў «прыняць да ўвагі, што дзеянні павінны быць вельмі жорсткімі, каб як мага хутчэй паменшыць моцнага і добра арганізаванага ворага», плануючы падвергнуць «узорным пакаранням смерцю» палітычных лідараў, дзеячаў прафсаюзаў і тых, хто не падтрымае паўстанцаў[4].
З самага пачатку канфлікту нацыяналісты праводзілі палітыку жорсткіх рэпрэсій, каб паменшыць колькасць сваіх праціўнікаў, але таксама і здушыць варожую большасць у многіх рэгіёнах краіны. У 1936—1937 гадах нацыяналістычныя ўлады санкцыянавалі «адвольныя» забойствы, але неўзабаве рэпрэсіі сталі спланаванымі і арганізаванымі[5]. Армія таксама апынулася мішэнню: салдат, верных рэспубліканскаму ўраду ці проста нерашучых, забілі сваі ж саслужыўцы ў пачатку паўстання. Да 1939-га застрэлены восем генералаў, адмірал і значная колькасць малодшых афіцэраў[6].
Рэпрэсіі на тэрыторыях, заваяваных нацыяналістамі, пачыналіся з пакарання смерцю лідараў прафсаюзаў і прадстаўнікоў рэспубліканскага ўрада. Афіцэраў, якія засталіся вернымі уладам, таксама забівалі. Пазней тэрор працягвалі фалангісты. Яны праводзілі чыстку грамадзянскага насельніцтва, пераследуючы лідараў прафсаюзаў, чыноўнікаў, левацэнтрысцкі палітыкаў і нават масонаў. Так, напрыклад, ва Уэске расстраляны сто чалавек па падазрэнні ў прыналежнасці да масонства, у той час як у мясцовай ложы наўрад ці быў тузін членаў[7]. Ці сутыкнуліся нацыяналістычныя войскі з адкрытай апазіцыяй ці не, не мела значэння: у Бургасе і Памплоне, дзе не было аказана ім супраціву, чысткі пачаліся неадкладна з усталяваннем паўстанцамі кантролю над гарадамі[8].
Для правядзення тэрору нацыяналісты стварылі мясцовыя камітэты. Рэпрэсіі асабліва інтэнсіўна вяліся ў рэгіёнах, дзе ўрадавая фракцыя «Народны фронт» мела вялікую папулярнасць. У тыле фронту, у нацыяналістычных зонах, Іспанская фаланга арганізавала мабільныя эскадрыллі для правядзення аперацый па палітычных чыстках[9].
У Краіне Баскаў чысткі былі нацэлены, у прыватнасці, на духавенства і каталіцкія колы. Складаліся спісы святароў, абвінавачаных у сепаратысцкіх настроях. Рэпрэсаваліся як звычайныя свецкія жыхары, так і хрысціянскія прафсаюзныя актывісты. Траціна баскскага духавенства стала ахвярай франкістаў[10]. Пад тэрор патрапілі таксама прадстаўнікі прагрэсіўнай або проста ліберальнай каталіцкай інтэлігенцыі[11].
Падчас захопу Кордавы, якая пала без асаблівага супраціву, пад пачаткам камандзіра грамадзянскай гвардыі Бруна Ібаньес больш за сотню чалавек былі арыштаваны і пакараны смерцю ў першыя дні пасля заваёвы горада. Падчас вайны тут загінула каля 10 000 чалавек, або амаль 10% насельніцтва. Разня ў Бадахосе, учыненая войскамі Хуана Ягуэ, забрала жыцці ад 6000 да 12000 чалавек ва ўсёй правінцыі. Калоны салдат-нацыяналістаў, надыходзячыя на Мадрыд, знішчалі з твару зямлі цэлыя вёскі. Рэгуларэс, мусульманскія падраздзяленні з Іспанскага Марока, таксама адрозніліся зверствамі, падняўшы асаблівую нянавісць да сябе ў рэспубліканскім лагеры[12].
У многіх месцах забойствы, здзейсненыя нацыяналістычнымі войскамі падчас і пасля канфлікту, значна перавышаюць забойствы, здзейсненыя рэспубліканцамі: паводле даных, атрыманых консулам Вялікабрытаніі, толькі ў Малазе ў лютым 1937-га і жніўні 1944-га каля 16 952 чалавекі былі пакараны смерцю. У «чырвоных», якія раней займалі Малагу, на ліку каля 1005 забітых з лета 1936-га па люты 1937-га[13].
У пасляваенныя гады франкісцкія суды адрозніваліся асаблівай самаўпраўнасцю. Групы затрыманых, якія не ведалі адзін аднаго і абвінавачваліся ў розных правапарушэннях, часам разглядаліся як саўдзельнікі. У іх не было доступу да матэрыялаў абвінавачвання. Часам ім проста зачытваліся абвінавачванні і прысуд без прад’яўлення якіх-небудзь доказаў. Абскарджанне пры падобных працэсах не дапускалася[14].
Афіцыйныя лічбы, якія тычацца толькі крыху больш за палову тэрыторыі Іспаніі, складаюць каля 80 000 чалавек, забітых нацыяналістамі. Па словах брытанскага гісторыка Энтані Бівара, агульная колькасць ахвяр рэпрэсій Франка можа наблізіцца да 200 000, улічваючы той факт, што статыстыка грамадзянскай вайны ў некалькіх іспанскіх правінцыях яшчэ не складзена[15]. Аднак, паводле даследавання, праведзенага доктарам Ларазабалам у рамках вывучэння статыстыкі INE (Instititi Nacional de Estadistica) і рэгістраў грамадзянскага стану, колькасць пакараных смерцю ў судовым парадку са студзеня 1939-га па 31 снежня 1959-га складае 22 716 чалавек. Па ацэнках брытанскага гісторыка Х’ю Томаса, колькасць ахвяр нацыяналістычных рэпрэсій складае 75 000 загінулых (падчас вайны), дзве траціны з якіх былі забіты ў першыя шэсць месяцаў канфлікту[16]. Паводле розных іншых ацэнак, гэтыя лічбы могуць складаць ад 150 000[17] да 400 000[18][19] рэпрэсаваных.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.