Бургас (Іспанія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бургас (Іспанія)map
Remove ads

Бургас (ісп.: Burgos) — горад на поўначы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Кастылія і Леон. З’яўляецца гістарычнай сталіцай каралеўства Кастылія. Найбольш вядомым прадстаўніком горада з’яўляецца кастыльскі дваранін, ваенны дзеяч і дыпламат Сід Кампеадор, які з’яўляецца значнай гістарычнай асобай у іспанскай гісторыі, ён нарадзіўся ў некалькіх кіламетрах на поўнач ад Бургаса, але вырас і атрымаў адукацыю менавіта тут.

Хуткія факты Бургас, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Бургас быў заснаваны ў IX стагоддзі, гэта значыць мяркуецца, што ў 884 годзе, каралём Альфонса III Вялікім[3] як важная крэпасць у барацьбе супраць маўраў. З XI стагоддзя ў горадзе праходзілі каранацыі кастыльскіх каралёў. Бургас перш за ўсё вядомы, як горад Сіда, іспанскага нацыянальнага героя XI стагоддзя, арыгінальнае імя якога было Радрыга Дыяс дэ Бівар. Разам са сваёй жонкай доннай Хіменай ён пахаваны пад скляпеннямі Бургаскага сабора, які адносіцца да сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Thumb
Бургаскі замак

Акрамя гэтага шыкоўнага гатычнага збудавання, закладзенага ў XIII стагоддзі і завершанага праз тры стагоддзі, у горадзе маецца старажытная гарадская брама, а таксама адметны манастыр Лас-Уэльгас, заснаваны каралём Кастыліі Альфонсам VIII у 1187 годзе. Побач са шматлікімі каралеўскімі пахаваннямі ў ім захоўваецца сцяг халіфа Мухамада ан-Насіра, заваяваны ў бітве пры Лас-Навас-дэ-Талоса ў 1212 годзе, адной з вырашальных бітвай Рэканкісты.

Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі Бургас быў цэнтрам нацыяналістычнага руху пад кіраўніцтвам генерала Франка.

Remove ads

Клімат

Горад размяшчаецца на вышыні 856 метраў і мае кантынентальны міжземнаморскі клімат, згодна з міжнароднай класіфікацыяў Кёпена. Клімат Бургаса характарызуецца вельмі халоднай і ветранай зімой з-за размяшчэння на вышыні. Узімку заўсёды выпадае снег, а тэмпература апускаецца ніжэй за нуль.

Больш інфармацыі Клімат Бургаса, Паказчык ...
Remove ads

Гарады-пабрацімы

Зноскі

1. Бургос // Большая советская энциклопедия. Том 8. Буковые — Варле — 1927. — Т. 8. — С. 137–138.

2. National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2024 — 2024.

3. Хроніка Бургаса. Год 884
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads