вёска ў Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бераснёўка — вёска ў Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Вёска
Бераснёўка
|
У 25 км на ўсход ад Брагіна, 51 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 142 км ад Гомеля.
На паўночным усходзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін-Лоеў.
Планіроўка складаецца з крывалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы з завулкам. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Дзеражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе размяшчалася карчма.
З 8 снежня 1926 года па 30 студзеня 1927 года цэнтр Бераснёўскага сельсавета. У 1930 годзе ў карыстанні сялян было 558 га землі. У 1931 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан», працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — вёска Малажын).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.