Малажын

аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Малажынmap
Remove ads

Ма́лажын[1] (трансліт.: Malažyn, руск.: Маложин) — аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Малажынскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 50 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 154 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, паралельна да якой на ўсходзе праходзіць кароткая вуліца, а з захаду далучаюцца яшчэ 4 кароткія вуліцы, якія ўтвараюць даволі шчыльную забудову. Жылыя хаты пераважна драўляныя сядзібнага тыпу.

У 1986—1987 гадах пабудаваны цагляныя хаты на 79 кватэр, у якіх змясціліся перасяленцы з месцаў, забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Remove ads

Гісторыя

Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Дзеражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе 57 двароў, 390 жыхароў, валоданне Юдзіцкіх. У 1897 годзе знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, крама, карчма; побач знаходзіўся аднайменны фальварак. У выніку пажару 24 ліпеня 1902 года згарэла 108 двароў.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Малажынскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1930 годзе размяшчаліся школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, вятрак (з 1908 года), нафтавы млын (з 1930 года), воўначасальня. У 1931 годзе арганізаваны калгасы «Чырвоная гаспадарка» і «Першамайскі». Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты змясцілі ў вёсцы свой гарнізон, разгромлены ў далейшым партызанамі. У верасні 1943 года карнікі спалілі 119 двароў і забілі 3 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі ў кастрычніку 1943 года загінулі 7 салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 174 мясцовыя жыхары, у памяць пра якіх у 1967 годзе ў скверы збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў вёску перасяліліся жыхары вёскі Вораўшчына (не існуе). Цэнтр калгасу «Першамайск». Размяшчаліся ветэрынарны ўчастак, швейная майстэрская, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Паблізу радовішча жалязнякоў і торфу.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 202 гаспадаркі, 599 жыхароў.

Дынаміка

  • 1850 год — 57 двароў, 390 жыхароў.
  • 1897 год — 125 двароў, 892 жыхара (паводле перапісу).
  • 1930 год — 143 двары, 750 жыхароў.
  • 1959 год — 718 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1999 год — 207 двароў, 582 жыхары[2].
  • 2004 год — 202 гаспадаркі, 599 жыхароў.
  • 2006 год — 204 гаспадаркі, 565 чалавек, з якіх 142 ва ўзросце да 16 гадоў, 290 — у працаздольным і 133 — старэйшым за працаздольны.
Remove ads

Памятныя мясціны

  • Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[2]
  • Храм Казанскай іконы Божай Маці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads