From Wikipedia, the free encyclopedia
Блез Паска́ль (фр.: Blaise Pascal; 19 чэрвеня 1623, Клермон-Феран — 19 жніўня 1662, Парыж) — французскі філосаф і літаратар, матэматык, фізік i крэацыяніст.
Блез Паскаль | |
---|---|
фр.: Blaise Pascal[1] | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1623[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1662[4][5][…] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Étienne Pascal[d][1] |
Маці | Antoinette Begon[d][8] |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, багаслоў, фізік, пісьменнік, French moralist, статыстык |
Навуковая сфера | тэорыя імавернасцей[1], матэматыка[9], літаратура[9] і фізіка[9] |
Навуковы кіраўнік | Марэн Мерсен[10] |
Член у | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стварыў вылічальную машыну (працу над якой распачаў у 1642 годзе), якая атрымала назву «паскаліна». Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, пацвердзіў меркаванне Эванджэліста Тарычэлі пра існаванне атмасфернага ціску. У сярэдзіне жыцця адышоў ад вывучэння прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філасофіяй і рэлігіяй, схіляўся да янсенізму.
З 1655 жыў у кляштары янсеністаў. Аўтар філасофскіх трактатаў і сатырычных твораў. У філасофскіх творах — «Думкі» (апубл. 1669) і інш. выказваў ідэі аб трагічнасці і кволасці чалавека, які знаходзіцца паміж двума бяздоннямі — бясконцасцю і мізэрнасцю («чалавек — часцінка, якая мысліць»). Выступаў за аўтаномію навукі ў адносінах да філасофіі, сцвярджаў каштоўнасць эксперыментальнага метаду. Лічыў, што «чалавек прызначаны для бясконцасці», а розум павінен падначальвацца фактам. Шлях спасціжэння таямніц быцця, выратавання чалавека ад адчаю бачыў у хрысціянстве. Палеміка з езуітамі адлюстравалася ў «Лістах да правінцыяла» (1656-57) — шэдэўры французскай сатырычнай прозы.
Яго імем названа мова праграмавання Pascal і адзінка ціску — паскаль.
Вядомасць атрымала і яго сястра Жаклін Паскаль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.