былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бро́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Бродаўка.
Бродаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бродаўка |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 8 красавіка 1957 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 818 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222143 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жыцькаўскага сельсавета[1].
8 красавіка 1957 года цэнтр Жыцькаўскага сельсавета перанесены ў вёску Бродаўка, сельсавет перайменаваны ў Бродаўскі[2]. 17 жніўня 1963 года ў склад сельсавета з Неманіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Кастрыца, Міхайлова II і Судоль)[3]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Зачысцкага (2 населеныя пункты: Кастрыца і Міхайлова), Маісееўшчынскага (3 населеныя пункты: Паўлаўцы, Сокалы і Старое Янчына), Прыгараднага (9 населеных пунктаў: Бродаўка, Дразы, Мядзведзеўка, Плітчанка, Поўпрышчы, Ракаўцы, Старынкі, Судоль і Юзафова) сельсаветаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 818 чалавек[5], з іх 92,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6].
1 студзеня 1947 года — 14 30 кастрычніка 2009 года — 14
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.