Прыгарадны сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пры́гарадны сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Старабарысаў.

Хуткія факты Прыгарадны сельсавет, Краіна ...

Утвораны 18 студзеня 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Барысаўскага гарсавета БССР з вёсак, якія ўваходзілі ў гарадскую мяжу горада Барысава. Цэнтр — горад Барысаў[1]. З 1935 года сельсавет у складзе Барысаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 красавіка 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жыцькаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Жыцькава, Любатоўшчына і Прудзішча)[2], 17 жнінўня 1963 года — частка скасаванага Бытчанскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Бытча, Дубяні, Студзёнка і цагельны завод «Студзёнка»)[3]. 16 студзеня 1969 года ў склад сельсавета з Велікастахаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікае Стахава, Дудзінка, Ляшчыны, Прудок і Чырвоны Кастрычнік)[4]. У 1998 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старабарысаў. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кішчынаслабодскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вільянова, Кішчына Слабада, Падбярэззе, Пасека, Садоўшчына, Селішча, Стралкаўцы і Цімкі) і частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бродаўка, Дразы, Мядзведзеўка, Плітчанка, Поўпрышчы, Ракаўцы, Старынкі, Судоль і Юзафова)[5]. 30 сакавіка 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зачысцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Зачысце, вёскі Белае, Боркі, Бутэлеўшчына, Казлы 2, Карнюшкаў Засценак, Кастрыца, Крынічкі, Міхайлова, Новае Сяло, Новае Янчына і Узнацкі Вугал)[6]. 15 чэрвеня 2022 года скасавана вёска Пасека[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 5535 чалавек[8], з іх 91,7 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (47 населеных пунктаў) — 7952 чалавекі[10].

Remove ads

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР Пра дазвол Барысаўскаму Гарадзкому Савету арганізаваць Прыгарадны Савет з прыгарадных вёсак ад 18 студзеня 1931 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads