From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытнагрэчаскі вазапіс — дэкаратыўны роспіс сасудаў, выкананы керамічным спосабам, г. зн. адмысловымі фарбамі з наступным абпалам. Ахоплівае перыяд з дагрэчаскай мінойскай культуры і аж да элінізму, гэта значыць, пачынаючы з 2500 да н.э. і уключаючы апошняе стагоддзе, якое папярэднічала з’яўленню хрысціянства.
Грэчаская кераміка з’яўляецца найбольш распаўсюджанай знаходкай у археалагічных даследаваннях антычнай Грэцыі, выявіць яе можна ва ўсім арэале рассялення старажытных грэкаў. Акрамя грэчаскай метраполіі, якая ў значнай ступені супадала з тэрыторыяй сучаснай Грэцыі, у яго ўваходзяць: заходняе ўзбярэжжа Малой Азіі, астравы Эгейскага мора, востраў Крыт, часткова востраў Кіпр і заселеныя грэкамі раёны паўднёвай Італіі. Як экспартны тавар грэчаская кераміка, а разам з ёй старажытнагрэчаскі вазапіс, трапілі ў Этрурыю, на Блізкі Усход, у Егіпет і Паўночную Афрыку. Размаляваную грэчаскую кераміку знаходзяць нават у пахаваннях кельцкай знаці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.