адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваўкавы́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад Ваўкавыск (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 2 снежня 1961 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Біскупецкага і Леснякоўскага сельсаветаў[1]. 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Міхайлаўскага сельсавета Свіслацкага раёна перададзены вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані[2]. 19 снежня 1974 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Маісеевіцкага сельсавета[3]. 23 чэрвеня 1980 года ў склад сельсавета з Ізабелінскага сельсавета перададзены вёскі Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані і хутар Азярыска[4]. 18 кастрычніка 2013 года аграгарадок Юбілейны, вёскі Грыцкі, Калядзічы, Кукуці, Кутнікі, Маісеевічы, Няверавічы перададзены ў склад зноў утворанага Краснасельскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (30 населеных пунктаў) — 2705 чалавек[6], з іх 47,2 % — беларусы, 46,3 % — палякі, 4,5 % — рускія, 1,5 % — украінцы[7]$ паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1579 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.