Малая Лапеніца
вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мала́я Лапе́ніца[2] (трансліт.: Malaja Lapienica, руск.: Малая Лапеница) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Лапа. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета. Насельніцтва 252 чал. (2012).
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Лапеніца згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Клочкаў, Трызнаў, з другой пал. XVII ст. — Агінскіх, у 1796 — Людвіка Тышкевіча.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лапеніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1836 у мястэчку было 33 двары. На 1914 — 73 двары. У тутэйшым касцёле ў 1918—1920 служыў ксяндзом паэт Язэп Германовіч (псеўданім Вінцук Адважны), які вёў пропаведзі на беларускай мове.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лапеніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
У 1939 Лапеніца ўвайшла ў БССР, у Ваўкавыскі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі. 23 чэрвеня 1980 года вёска перададзена з Ізабелінскага сельсавета ў Ваўкавыскі сельсавет[3]. Станам на 1 студзеня 2004 тут было 111 двароў.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1829 — 65 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 35, мяшчан-хрысціян і сялян 21[4]; 1836 — 230 чал.
- XX стагоддзе: 1914 — 419 чал.
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 252 чал.
Інфраструктура

У Малой Лапеніцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Гаспадарчы двор
- Могілкі яўрэйскія
Страчаная спадчына
- Сядзіба Булгарынаў (XVIII ст.)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads