горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Верхая́нск[2] (руск.: Верхоянск) — горад (з 1817 года) у Расіі, у складзе Верхаянскага улуса Якуціі.
| ||||||||||||||||||||||
Заснаваны ў 1638 годзе як зімоўе (астрог) казакоў Верхаянскае[3][4] (Верхаянскі астрог[5]) на рацэ Дулгалах за 90 км на паўднёвы захад ад сучаснага горада[3][4]. Для зручнасці збору падаткаў у 1775 годзе перанесены[3][4]. У 1860—1917 гадах месца палітычнай ссылкі.
Размешчаны на поўнач ад Палярнага круга[2][6][7] на паўночнай ускраіне Янскага пласкагор’я, на правым беразе ракі Яна, за 92 км на паўднёвы захад ад адміністрацыйнага цэнтра ўлуса Батагая, за 900[6] (675[3]) км ад Якуцка.
Верхаянск — адно з самых халодных месцаў на Зямлі, самы халодны горад у свеце. Самая нізкая зарэгістраваная тут тэмпература −67,8 °C (-71 °C[2][3][4]). Сярэдняя тэмпература студзеня каля -50 °C[3][4]. Разам з сялом Аймякон Верхаянск называюць Полюсам холаду Паўночнага паўшар’я. Абеліск з надпісам «Полюс холода»[4].
Асноўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, конегадоўля, аленегадоўля), а таксама здабыча футра. Гаспадарчы цэнтр лесапрамысловага пункта. Рачная прыстань. Аэрапорт.
Насельніцтва — 828 чал. (2021). Па выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва 2020 года, Верхаянск — самы малалікі населены пункт у Расіі, які мае статус горада.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.