From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́саў[1] (трансліт.: Vosaŭ, руск.: Осов) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.
Пасёлак
Восаў
|
У 21 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 26 км ад Гомеля.
Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XIX стагоддзя. Найболей актыўна пасёлак будавался ў 1920-х гадах. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).
Да 2009 года ўваходзіў у склад Івольскага сельсавета. У 2009 годзе Івольскі сельсавет быў скасаваны, і Восаў быў перададзены ў склад Крыўскага сельсавета[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.