Востраў Прынца Уэльскага (Канада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Востраў Прынца Уэльскага.
Востраў Прынца Уэльскага (англ.: Prince of Wales Island) — востраў у Канадскім Арктычным архіпелаге.
Хуткія факты Востраў Прынца Уэльскага, Характарыстыкі ...
Востраў Прынца Уэльскага | |
---|---|
англ. Prince of Wales Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 33 339 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
72°36′ пн. ш. 98°32′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тэрыторыя | Нунавут |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Знаходзіцца на паўночны захад ад паўвострава Бутыя. З'яўляецца часткай тэрыторыі Канады. Складзены галоўным чынам вапнякамі. Плошча 33 339 км², востраў займае 40-ае месца па плошчы ў свеце і 10-ае ў Канадзе. Даўжыня берагавой лініі 2576 км[1]. Вышыня над узроўнем мора — да 320 м.
Востраў Прынца Уэльскага ўваходзіць у паўночнаамерыканскі экалагічны рэгіён Палярная тундра (англ.: Middle Arctic tundra), які вылучаецца Сусветным фондам дзікай прыроды.