From Wikipedia, the free encyclopedia
Томас Вудра Вільсан, або Уільсан (англ.: Thomas Woodrow Wilson; 28 снежня 1856 — 3 лютага 1924) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1919).
Томас Вудра Вільсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Thomas Woodrow Wilson | |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Томас Маршал | ||||||
Папярэднік | Уільям Тафт | ||||||
Пераемнік | Уорэн Гардзінг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэймс Філдэр | ||||||
Пераемнік | Джон Форт | ||||||
Нараджэнне |
28 снежня 1856[1][2][…] |
||||||
Смерць |
3 лютага 1924[1][4][…] (67 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Woodrow Wilson | ||||||
Бацька | Джозеф Руглз Вільсан[d] | ||||||
Маці | Janet Woodrow[d][6] | ||||||
Жонка | Эдзіт Вільсан[7] і Элен Вільсан[7][8] | ||||||
Дзеці | Маргарэт Вудра Вільсан[d], Джэсі Вудра Вільсан[d] і Элеанор Вільсан Макаду[d] | ||||||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі[9] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1879), прафесар права і палітычнай эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.
Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21).
Адміністрацыя Т. Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэсіўных рэформ (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня на чыгунцы і інш.). У міжнароднай палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Т. Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У І сусветную вайну Т. Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 ён прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Т. Вільсане ЗША аб'явілі вайну Германіі (красавік 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Савецкую Расію. Т. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора (1919).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.