чэшскі кампазітар, піяніст і музычны педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́цезслаў Но́вак (чэшск.: Vítězslav Novák, імя пры нараджэнні Віктар; 5 снежня 1870, Каменіцы над Ліпай — 18 ліпеня 1949, Скутач) — чэшскі кампазітар, піяніст і педагог; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай музычнай педагогікі. Народны артыст Чэхаславакіі (1945).
Віцезслаў Новак | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1949[5][1][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Дзеці | Jaroslav Novák[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Антанін Леапольд Дворжак, Карэл Штэкер, Josef Jiránek[d] і Karel Knittl[d] |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, музычны педагог, выкладчык універсітэта, скалалаз, настаўнік, музыкант, альпініст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка, опера і літургічная музыка[d] |
Выхаванцы | Мікалай Калэса[d], Boleslav Vomáčka[d], Jindřich Seidl[d], Roman Simovych[d], Florentina Mallá[d] і Sláva Vorlová[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Новак нарадзіўся ў сям'і ўрача. Бацька музыканта спяваў у хоры, маці іграла на піяніна. Пасля смерці бацькі сям'я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песні і фартэпіянныя п'есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пражскага ўніверсітэта і адначасова ў Пражскую кансерваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазіцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Ёзефа Іранека, сярод іншых яго педагогаў былі таксама Карал Штэкер (контрапункт) і Карал Кнітль (гармонія). У гэты перыяд Новак змяніў сваё імя на славянскае Віцезслаў. Пакінуўшы ўніверсітэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансерваторскі дыплом у 1893 годзе. Па рэкамендацыі Іаганеса Брамса ў берлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненні Новака. З 1896 года Новак інтэнсіўна займаўся збіраннем чэшскага музычнага фальклору.
У 1901—1917 гадах нефармальнае кола музыкантаў і іншых творчых асоб, якія збіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філармоніі» (чэшск.: Podskalská filharmonie), стаў адным з галоўных цэнтраў фарміравання чэшскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасці, Ёзеф Сук і Вацлаў Таліх. З 1908 года выкладаў у Пражскай кансерваторыі, у 1909—1939 гг. прафесар, у 1919—1922 гг. дырэктар. Сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ераміяш, Карал Болеслаў Ірак, Алаіс Габана, Ілья Гурнік і многія іншыя чэшскія музыкі; у Новака таксама вучыліся ўкраінскія кампазітары Мікалай Калеса і Стэфанія Туркевіч.
У міжваенны перыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Пражскай кансерваторыі, у 1919—1922 і 1927—1928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзялення Чэшскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэшская нацыянальная музыка. У пасляваенныя гады напісаў вялізныя мемуары «Пра сябе і іншых» (чэшск.: O sobě a jiných).
Для яго музыкі характэрны апора на чэшскі, славацкі і мараўскі фальклор, строгая канструктыўная логіка, часам уплыў імпрэсіянізму. Кампазіцыі Новака можна аднесці да неарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжання некаторых даследчыкаў, таксама Клода Дэбюсі і Рыхарда Штрауса.
Сярод твораў: оперы «Звікоўскі дамавік» (чэшск.: Zvíkovský rarášek; 1915), «Карлштэйн» (чэшск.: Karlštejn; 1916), «Ліхтар» (чэшск.: Lucerna; 1923; пастаўлены ўсё ў Празе), «Завяшчанне дзеда» (чэшск.: Dědův odkaz; паст. 1926), балеты-пантамімы «Сіньёрына маладосць» (чэшск.: Signorina Gioventu) і «Нікаціна» (чэшск.: Nikotina; абодва паст. 1930); кантаты; 2 сімфоніі (1934, 1943), сімфанічныя паэмы, уверцюры, сюіты і інш. для аркестра; камерна-інструментальныя ансамблі; творы для фартэпіяна, рамансы, хары на народныя тэксты, песні, апрацоўкі народных песень (7 сшыткаў) і інш. Аўтар кнігі «Пра сябе і іншых» (т. 1—2, 1940—70).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.