From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Зэгерс (ням.: Anna Seghers, сапраўдныя імя і прозвішча Неці Радвані, народжаная Рэйлінг; 19 лістапада 1900, Майнц — 1 чэрвеня 1983, Берлін) — нямецкая пісьменніца.
Ганна Зэгерс | |
---|---|
Anna Seghers | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Netty Reiling |
Псеўданімы | Anna Seghers |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1900[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 чэрвеня 1983[4][5][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Johann Lorenz Schmidt[d] |
Дзеці | Pierre Radvanyi[d] і Ruth Radvanyi[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Гады творчасці | з 1924 |
Жанр | раман і навуковая фантастыка |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Генрыха Клейста[d] (1928) |
Узнагароды | |
anna-seghers.de (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зэгерс нарадзілася ў яўрэйскай сям'і, бацька - антыквар і мастацкі эксперт. Вучылася ў Кёльнскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. У 1925 годзе Зэгерс выйшла замуж за венгерскага пісьменніка і сацыёлага Ласла Радвані, з якім у Ганны Зэгерс нарадзілася двое дзяцей. Член Камуністычнай партыі Германіі з 1928 года (з 1947 года член СЕПГ).
У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў Зэгерс была ненадоўга арыштаваная гестапа, а яе кнігі спалены, пасля чаго яна імігрыруе ў Францыю. Фактычна менавіта гэтая акалічнасць робіць са "звычайнай хатняй гаспадыні і маці сямейства" пісьменніцу, палымянага змагара з фашысцкай ідэалогіяй. У 1940 годзе гітлераўскія войскі акупіруюць Францыю, і Ганна Зэгерс з акупаванага Парыжа перамяшчаецца на поўдзень, у Марсель. У 1941 годзе яна перабралася ў Мехіка, дзе заснавала антыфашысцкі «Клуб Генрыха Гейнэ» і часопіс «Свабодная Германія».
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе яна вярнулася ў Германію і пасялілася ў Берліне.
Зэгерс была членам Сусветнага Савета Міру і Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях; старшынёй Саюза нямецкіх пісьменнікаў (1958-1978); членам Нямецкай акадэміі мастацтваў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.