былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — пасёлак Ганчанскі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гонча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Усакінскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 25 мая 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Ганчанскі[2]. 23 снежня 2009 года ў склад Доўгаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Аляксандраўка, Малінне, Свёкрава і Сіманаўка)[3]. 21 снежня 2011 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Патоцкага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) складала 406 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Баркі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Жэрдзішча, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацце і Хрэлева.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.