Доўгаўскі сельсавет (Клічаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́ўгаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Доўгае.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Доўгаўскі (Даўжанскі) сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубенскага сельсавета[1], 21 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Ядрына-Слабадскога сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Ганчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Малінне, Свёкрава і Сіманаўка)[3]. 28 верасня 2015 года ў склад сельсавета з Патоцкага сельсавета перададзена вёска Жалезная Баравіна[4], 13 красавіка 2018 года — перададзены 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)[5].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 875 чалавек[6], з іх 93,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 831 чалавек[8].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 34 населеныя пункты:
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads