From Wikipedia, the free encyclopedia
Градзіска (польск.: Grodzisko) — тэрыторыя каля гістарычнага цэнтра Гданьска, дзе размяшчаецца аднайменны комплекс гарадской фартыфікацыі. Умацаванае гарадзішча пабудавана тут у ІХ-Х стагоддзях. Гарадскія ўмацаванні пабудаваныя тут у 1656 і 1807 гадах.
Крэпасць | |
Градзіска | |
---|---|
Grodzisko | |
Краіна | Польшча |
Горад | Гданьск |
Дата заснавання | ІХ стагоддзе |
Будаўніцтва | 1656—1874 гады |
Крэпасць першапачаткова служыла назіральнай пляцоўкай за навакольнымі пагоркамі і лясамі. Тут размяшчаўся ў ХІІ стагоддзі замак паморскіх князёў. Было вырашана пашырыць гарадскія ўмацаванні на заходнім баку горада ў XVI—XVII стагоддзях. Быў пабудаваны шэраг валоў з бастыёнамі і ровам. Гэта былі ўмацаванні італьянскага тыпу, якія злучалі земляныя валы з цаглянымі элементамі. Такім чынам, была створана знешняя, заходняя лінія ўмацаванняў. Канструктарамі абарончых рубяжоў былі Ян і Ежы Стракоўскія. У выніку праведзеных работ Градзіска стала важным элементам абароны Гданьска і выратавала горад падчас аблогі шведамі, падчас «Патопу» і падчас Паўночнай вайны. Апорны пункт быў адноўлены ў 1807 годзе ўладамі Прусіі падчас абароны горада ад французскіх войскаў Напалеона. Сучасны выгляд Градзіска атрымала падчас генеральнай перабудовы ў 1867—1874 гадах. Плошча былога комплексу крэпасці складае 27 га.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.