вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гу́тава[2] (трансліт.: Hutava, руск.: Гутово) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.
Вёска
Гутава
|
Знаходзіцца за 14 км у напрамку на ўсход ад горада Драгічын, за 124 км ад Брэста, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын[3].
Першая згадка населенага пункта ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1502 года.
З 1795 па 1920 вёска была часткай Варацэвіцкай воласці Кобрынскага павета. У 60-я гады XIX стагоддзя ў Гутаўскай сельскай абшчыне пражывала 435 рэвізскіх душ (дзяржаўных сялян, 218 мужчын і 217 жанчын), якія раней адносіліся да восьмай Радагошскай сельскай абшчыны. У 1886 годзе ў вёсцы было 46 двароў, насельніцтва складала 513 чалавек. У 1905 годзе насельніцтва вёскі склала 787 чалавек.
З 1921 па 1939 год вёска была ў складзе Варацэвіцкай гміны Польшчы. У 1921 годзе ў населеным пункце пражывала 332 чалавекі (сярод іх 312 — праваслаўныя хрысціяне, 3 — каталікі, 17 — іудзеі). Як і ў 1921 годзе, у 30-я гады XX стагоддзя населены пункт налічваў 74 двары.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Гутаўскага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.