адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Да́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Дашкаўка.
Дашкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дашкаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 4 895 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5038 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 4895 чалавек[4].
У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[5] |
---|---|---|---|---|
Боўшава | вёска | 78 | 51 | 65 |
Дашкаўка | аграгарадок | 1528 | … | 1567 |
Досава Сяліба | вёска | 31 | 18 | 25 |
Красніца 1 | вёска | 43 | 27 | 54 |
Красніца 2 | вёска | 33 | 16 | 26 |
Лежнеўка | вёска | 177 | 75 | 136 |
Мяжысеткі | аграгарадок | 1807 | 644 | 1701 |
Навасёлкі | вёска | 176 | 99 | 171 |
Салтанаўка | вёска | 387 | 181 | 364 |
Стайкі | вёска | 179 | 95 | 140 |
Сялец | вёска | 692 | 163 | 687 |
Туманаўка | вёска | 22 | 15 | 30 |
Чарназёмаўка | вёска | 57 | 23 | 52 |
Чарназёмаўка | пасёлак | 24 | 9 | 20 |
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дашкаўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[6].
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.