Дашкаўка (Магілёўскі раён)
аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Да́шкаўка[2] (трансліт.: Daškaŭka, руск.: Дашковка) — аграгарадок[3] у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад Магілёва, каля правага берага Дняпра і вусця ракі Даскі. Праз аграгарадок ідзе аўтамабільная дарога Р97.
Гісторыя
Згадана ў 1597 годзе як сяло, заснаванае князем Багданам Саламярэцкім. У 1604 годзе ў Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага староства. Імаверна, згадана ў 1611 годзе як вёска Дашкава ў складзе Вяйнянскага войтаўства Магілёўскай воласці Аршанскім павета ВКЛ[4].
У 1758 годзе — мястэчка.
У 1897 годзе ў Дашкаўцы дзейнічалі народнае вучылішча, царква, прыстань, млын, крупадзёрка, маслабойня.
З 1924 года Дашкаўка ў складзе Магілёўскага раёна.
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 1197 жыхароў, 185 двароў.
- 1971 год — 1807 жыхароў.
- 1997 год — 1850 жыхароў, 704 двары.
Славутасці

- Сядзіба Жукоўскіх (XIX—пач. XX ст.)
- Будынак бальніцы (пач. XX ст.)
- Чыгуначная станцыя (1-я палова XX ст.)
- Царква Святога Сергія Раданежскага
- Яўрэйскія могілкі
- Мемарыяльная дошка расійскім войскам 1812 года (1968)
Памятныя месцы
- Брацкая магіла —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000492
Вядомыя асобы
- Уладзімір Рыгоравіч Цішкоўскі (1933—2014) — вучоны ў галіне кардыялогіі, рэўматалогіі, эндакрыналогіі і сексапаталогіі, доктар медыцынскіх навук[5].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads