Салтанаўка (Магілёўскі раён)

вёска ў Магілёўскім раёнё Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Салтанаўка (Магілёўскі раён)map
Remove ads

Салта́наўка[1] (трансліт.: Saltanaŭka, руск.: Солтановка) — вёска ў Беларусі, у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 12[2] км у напрамку на поўдзень ад Магілёва[3], за 14 км ад чыгуначнай станцыі Чарназёмаўка[2], на рацэ Хватаўка. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Р97[4]. На рацэ Хватаўка сажалка[4].

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Раней была Салтанаўскім фальваркам, які належаў па чарзе Солтанам, Сапегам, С. Богуш-Сестранцэвічу і Грыневічам.

У канцы XVIII стагоддзя тут знаходзілася суконная фабрыка, на якой вырабляліся сукно, абрусы і сурвэты па галандскім узоры і тонкае палатно[5].

Мясцовыя сяляне займаліся рамёствамі і лесасплаўнымі працамі, бо раней там, каля Дняпра, знаходзіўся адзін з галоўных у Магілёўскай губерні пунктаў збыту і сплаву лесу.

23 ліпеня 1812 года пад Салтанаўкай адбылася бітва французскіх войск з расійскімі.

Remove ads

Славутасці

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads