адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзямі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дворышча.
Дзямідавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзяржынскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дворышча |
Дата ўтварэння | 23 сакавіка 1932 |
Насельніцтва (2019) | 1 647 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 23 сакавіка 1932 года як Сталінскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна БССР. Цэнтр — пасёлак імя Сталіна. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Заслаўскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Байдацкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрнікаўшчына[1]. 8 красавіка 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Вертнікаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Белякова, Крыштафова, Малое Белякова, Марцінавічы, Навасады, Піяніна, Плашава, Пярхурава, Чырвоная Змена, Шумшчына, пасёлак Вызваленне і хутар Буралом), у склад Фаніпальскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Гаёўка, Дубрава, Леднікі, Лісаўшчына, Машчонае, Уса, Хамічы, Цяўлава і Чэрнікаўшчына), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзямідавічы, сельсавет перайменаваны ў Дзямідавіцкі[2]. У 1990 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юцкі. 18 сакавіка 2011 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Дворышча[3]. 30 снежня 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Красулін[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1721 чалавек[5], з іх 90,4 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,6 % — палякі, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1647 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.