Чэрнікаўшчына (Дзяржынскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэрнікаўшчына (Дзяржынскі раён)map
Remove ads

Чэ́рнікаўшчына[1] (трансліт.: Černikaŭščyna, руск.: Черниковщина) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 9 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Дзяржынск[2], за 26 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава, за 6[2] км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль. Каля аграгарадка працякае рака Уса.

Гісторыя

Першыя згадкі пра Чэрнікаўшчыну з’яўляюцца ў XVI стагоддзі: з 1550 года яна належала Радзівілам і ўваходзіла ў Койданаўскае староства (пазней Койданаўскае графства). У 1566 годзе Чэрнікаўшчына ўвайшла ў склад Менскага ваяводства. У сярэдзіне 1560-х гадоў Радзівілы падаравалі вёску для патрэбаў «службы божай» Койданаўскаму кальвінскаму збору. У той час Чэрнікаўшчына мела 40 сялянскіх двароў, больш за 10 валокаў зямлі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чэрнікаўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі; вёска ў Койданаўскай воласці Мінскага павета, уладанне Радзівілаў, Тарасавых, Рафаў, Рытараў і інш. У 1820 годзе ў фальварку Чэрнікаўшчына налічвалася 18 дымоў, ва ўсіх па 0,5 валокі зямлі. У 1882 годзе ў вёсцы адкрылася школа граматы, дзе навучалася 10 хлопчыкаў. У пачатку XX ст. існавалі вёска Чэрнікаўшчына (58 двароў, 332 жыхары) і маёнтак Чэрнікаўшчына (15 двароў, 91 жыхар).

З 16 ліпеня 1954 года па 8 красавіка 1957 года вёска з’яўлялася цэнтрам Сталінскага сельсавета[3][4].

Remove ads

Насельніцтва

Памятныя і гістарычныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  5. Чэрнікаўшчына // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. Мн.: БелТА, 2004.  704 c.: іл. ISBN 985-6302-64-1. — С. 693.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads