From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзірская кніга (англ.: Book of Deer) (Кембрыджская ўніверсітэцкая бібліятэка, MS. Ii.6.32) — лацінскі евангеліярый X стагоддзя з Олд-Дзіра , Абердзіншыр, Шатландыя, з унесенымі ў пачатку XII стагоддзя дапаўненнямі на лацінскай, старажытнаірландскай і гэльскай мовах. Кніга вядомая як найстарэйшы захаваны помнік гэльскай літаратуры ў Шатландыі. Паходжанне кнігі невядома, аднак можна выказаць здагадку, што яна з’яўляецца найстаражытным манускрыптам, створаным у Шатландыі, магчыма недзе на тэрыторыі Сярэднешатландскай нізіны. Кніга, памер якой 154 мм на 107 мм, складаецца з 86 вяленевых лістоў і напісана карычневымі чарніламі.
Дзірская кніга знаходзіцца ва ўласнасці бібліятэкі Кембрыджскага ўніверсітэта з 1715 года, калі бібліятэка епіскапа Ілі і Норыджа (Усходняя Англія ) была падораная ўніверсітэту каралём Георгам I[1]. Да гэтага кніга хутчэй за ўсё знаходзілася ва ўласнасці начальніка школы Святога Паўла ў Лондане.
Лацінскі тэкст змяшчае часткі евангелля ад Матфея, Марка і Лукі, частку Office for the Visitation of the Sick, поўныя тэксты Евангелля ад Іаана і Апостальскага сімвала веры. Кніга заканчваецца калафонам на старажытнаірландскай. Евангельскія тэксты заснаваныя на Вульгаце, але ўтрымліваюць некаторыя асаблівасці, характэрныя для ірландскіх евангелляў. Тэксты запісаныя рымскім курсівам верагодна адным пісцом. Хоць тэкст і пісьмо манускрыпта адсылаюць нас непасрэдна да традыцыі ірландскіх кішэнных евангелляў, даследчыкі лічаць, што манускрыпт быў створаны ў Шатландыі.
Усяго маецца сем гэльскіх тэкстаў, напісаных на палях вакол асноўнага тэксту. Гэтыя маргіналіі ўтрымліваюць звесткі аб заснаванні манастыра ў Дзіры Святым Калумбам і Святым Дростанам , запісы аб пяці маёнтках, падараваных манастыру, а таксама падараваных яму падатковых прывілеях. Таксама ёсць копія лацінскага указа Давіда I, якая бароніць манастыр ад «абавязкаў, што ўскладаюцца на свецкіх, і неправамерных пабораў» (англ.: all lay service and improper exaction). Гэльскія тэксты былі запісаныя не менш чым пяццю рознымі рукамі і з’яўляюцца самымі раннімі прыкладамі выкарыстання гэльскай мовы ў Шатландыі, якія дайшлі да нас, і важныя з пункту гледжання вывучэння развіцця гэтай мовы ў Шатландыі.
Манускрыпт цалкам ілюмінаваны і змяшчае чатыры поўныя старонкі партрэтаў Евангелістаў , кожны з якіх суседнічае са старонкай тэксту, акружанага арнаментам і пачынаецца вялікім сюжэтным ініцыялам. Кніга пачынаецца і заканчваецца старонкамі, цалкам занятымі партрэтамі чатырох евангелістаў. Евангелле ад Іаана заканчваецца старонкай, палова якой заняла мініяцюрай, якая паказвае двух чалавек. Па ўсім тэксце сустракаюцца маленькія дэкаратыўныя загалоўныя літары. Ёсць таксама дзесяць старонак, усе ў другой палове кнігі, з намаляванымі на палях людзьмі, жывёламі або проста загагулінам.
Манускрыпт атрымаў сваю назву ад Дзірскага манастыра, згадванага ў гэльскіх тэкстах і лацінскай хартыі караля Давіда I. На жаль, манастыр не пакінуў пасля сябе ніякіх іншых слядоў, хоць заснаванае непадалёк у 1219 годзе Дзірскае абацтва ордэна цыстэрцыянцаў валодала некаторымі землямі з ліку згаданых у гэльскіх тэкстах кнігі.
Манускрыпт трапіў у бібліятэку Кембрыджскага ўніверсітэта, калі бібліятэка Джона Мура , епіскапі Норыджа , была набытая і падораная ўніверсітэту каралём Георгам I.
Невядома, якім чынам манускрыпт трапіў да епіскапа Мура, але некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў захоплены ў ходзе Шатландскіх войнаў за незалежнасць у канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.