From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Святога Дамініка і кляштар дамініканцаў — колішні рымска-каталіцкі культавы комплекс у Пінску Брэсцкай вобласці, які існаваў у 1667—1850 гадах. Знаходзіўся на гістарычнай Дамініканскай вуліцы (цяпер вуліца Горкага). Помнік архітэктуры барока.
Славутасць | |
Касцёл Святога Дамініка і кляштар дамініканцаў | |
---|---|
| |
52°06′49″ пн. ш. 26°06′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Ордэнская прыналежнасць | дамініканцы |
Заснавальнік | Лукрэцыя Марыя Строцы[d] |
Дата заснавання | 9 жніўня 1667 |
Будаўніцтва | 1787—1810 гады |
Дата скасавання | 1949 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны жонкай полацкага ваяводы Я. К. Копаця, маркграфіняй Марыяй Лукрэцыяй Строцы, якая былая сваячкай каралевы Цэцыліі Рэнаты, разам з якой і прыехала ў Варшаву. Ужо ў 1664 г. пачала выбіраць месца і купляць пляцы для кляштара дамініканаў. У 1666 г. у Пінск прыехаў Аляксандр — Самуэль Бяляўскі, былы капелан Копацевай, генеральны прэдыкатар. 9 жніўня 1667 года Марыя Копацева ўчыніла фундацыю. Instrumentum Fundationis ад 24 ліпеня 1668 г. паведамляе, што будзе збудаваны касцёл св. Дамініка, таму што з яго дапамогаю ацаліўся яе паміраючы сын Дамінік Радзівіл ад першага шлюбу з Аляксандрам Людвікам Радзівілам. Копацева прызначыла 12700 злотых з прыбыткаў маёнтка Шышова (Берасцейскі павет), фальварак над Ясельдай каля царквы на Лешчу з «грунтам ворным», пляц з домам і садам і яшчэ 9 пляцаў у Пінску для пабудовы кляштара. Яна падаравала ў капліцу сярэбраныя рэчы: 9 ліхтароў больш за локаць вышынёю, пульпіт на імшал, круцыфікс, манстранцыю, лямпу і інш. Фундатарка хацела, каб у кляштары было не менш чым 12 законнікаў, лектар Св. Пісання для навучання школьнай моладзі. Яна асобна запісала 3000 злотых на алтар Маці Божай Ружанцовай, абяцала сама вымураваць касцёл, а калі не паспее, то гэта павінны зрабіць дамініканцы з фундушаў[1].
У хроніцы кляштара пад 1678 г. упамінаюцца досыць шматлікія воты пры алтарах (здаецца, яшчэ ў капліцы) Св. Дамініка, Маці Божай Ружанцовай, Св. Ружы, пры абразе Маці Божай Пултускай. У 1697 г. скончылі накрываць драўляны касцёл і ставілі купал пасярэдзіне даху і 4 — па вуглах, што больш характэрна для праваслаўнага храма. У 1709 г. пачалі будаваць мураваны корпус кляштара, у 1720 годзе — новы навіцыят, у 1750 годзе рэстаўравалі касцёл і кляштар, у 1758 годзе быў вялікі пажар у Пінску, падчас якога пацярпеў касцёл езуітаў, але дамініканскі і францішканскі ацалелі. Хроніка за 1750 год паведамляе, што нягледзячы на красамоўскія таленты дамініканцаў, пінчукі не надта хадзілі на Імшу; каб заахвоціць іх, дамініканцы нанялі езуіцкую капэлу ў дзень па 4 злотых, і людзі прызвычаіліся бываць на набажэнствах[1].
Кляштар знаходзіўся на ўездзе ў горад з поўначы, з правага боку Пецярбургскай вуліцы. Першы драўляны касцёл згарэў у 1797 г., пасля гэтага ў якасці часовай капліцы асвяцілі рэфектар (трапезную), у якую, відаць, перанеслі ацалелыя пры пажары алтары: вялікі, сніцарскі, з абразом Панны Марыі Беззаганнага Пачацця ў сярэбранай шаце вагой больш за тры фунты; Езуса, з вялікім «Укрыжаваннем», аздобленым шатамі, на пазалочаным крыжы; Св. Вінцэнта з Ферары, з новым абразом у шаце; св. Дамініка, абраз у шаце вагой больш за 4 фунты. У закрыстыі — два фундатарскія партрэты, абразы, сніцарскія крэслы і літургічнае начынне з серабра (агульнаю вагою 17 ф. 101 лот, 11 пр), «Таямніцы Ружанцовыя», чаканеныя на сярэбранай блясе (вага больш за 2 кг), брацкі алтар двухбаковы з абразамі Маці Божай і Езуса, зноў жа ў сярэбраных шатах[1].
Новы касцёл памерам 40 х 20 х 18 локцяў з дзвюма капліцамі і закрыстыяй пачалі мураваць у 1798 г. уласным коштам кляштара. Храм з франтальнай вежай і бабінцам на двух мураваных слупах у 1818 г. яшчэ не быў закончаны ў дэталях, але ўжо перакрыты скляпеннем. Будаўніцтва касцёла і кляштара (гатова была адна лінія) прыпынілася на дзесяць гадоў з-за недахопу сродкаў, таму што расійская дзяржава адабрала фундушы. Толькі ў 1828 г. радца стану Пуслоўскі працягнуў будаўніцтва (адсюль пазнейшая назва «касцёл Пуслоўскага»)[1].
У 1850 годзе кляштар скасаваны, касцёл у 1857 годзе пераабсталяваны пад праваслаўны Фёдараўскі сабор[2].
За польскім часам царква працягвала дзейнічаць. У 1940-я гады на колішні касцёл надбудавалі купалы-цыбуліны.
У Другую сусветную вайну касцёл нязначна пацярпеў. У 1949 годзе савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны комплекс, а на яго месцы пабудавалі кінатэатр[1]. У наш час кінатэатр перабудаваны ў царкву Уваскрэсення Славушчага.
Касцёл — 3-нефная 1-вежавая базіліка з паўкруглай апсідай. Галоўны ўваход меў выгляд порціка з трохвугольным франтонам. Пры перабудове касцёла пад царкву над будынкам збудавалі два купалы.
Усярэдзіне скляпенні падтрымліваліся шасцю слупамі. У касцёле захоўваўся абраз Маці Божай Ружанцовай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.