Генадзь Пятровіч Пашкоў

беларускі паэт, перакладчык, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Пятровіч Пашкоў
Remove ads

Гена́дзь Пятро́віч Пашко́ў (нар. 23 сакавіка 1948, в. Малыя Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Хуткія факты Генадзь Пятровіч Пашкоў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.

Пасля сканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1972 гадах працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. З 1972 года ў часопісе «Полымя» — загадчык рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979 года — намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету». З лютага 1996 года да 2008 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 года да 2016 года — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года. З 1996 года — член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.

Remove ads

Творчасць

У друку выступае з 1967 года. Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім святлом благаславёны» (2006). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999), кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). З’яўляецца адным з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…».

Remove ads

Узнагароды

Бібліяграфія

  • Кляновік: вершы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1975.
  • Будзень як свята: нарысы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1977.
  • Дыстанцыя небяспекі: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1979.
  • Зямлю слухаю: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1983.
  • Маналог на кастрышчы: кніга вершаў / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Дзяўчынка з блакітным мячыкам: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Крокі: вершы, паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1988.
  • Люблю, спадзяюся, жыву: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1990.
  • Журавінавы востраў: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998.
  • Тваім святлом благаславёны: вершы і паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 2006[2].
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads