Ко́зіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Вулька Аброўская.

Thumb
Будынак сельсавета ў Вульцы Аброўскай
Хуткія факты Козіцкі сельсавет, Краіна ...
Козіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Козікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 895
Thumb
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Козікаўскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Козікі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 2 населеныя пункты[1]. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жытлінскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 895 чалавек[3], з іх 93,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — палякі[4].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 2 населеныя пункты: Вулька Аброўская і Козікі.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.