вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лубенікі́[1] (трансліт.: Lubieniki, руск.: Лубеники) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.
Вёска
Лубенікі
|
У 5 км на поўнач ад Брагіна, 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 124 км ад Гомеля.
На ўсходзе канава Карбецкая.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў-Рэчыца.
Размяшчаліся сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. Планіроўка складаецца з зігзагападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні У 1850 годзе ўласнасць казны. Паводле перапісу 1897 года капліца, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак.
З 8 снежня 1926 года па 10 ліпеня 1939 года цэнтр Лубеніцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ў складзе Лубеніцкага сельсавета, пасля — у складзе Вуглоўскага сельсавета.
У 1930 годзе пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 11 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі і наваколлі ў кастрычніку 1943 года загінулі 11 салдат 89-га стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Для шанавання іх памяці і памяці 22-х жыхароў вёскі, загінулых на франтах і ў партызанскай барацьбе, у 1968 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня Жураўлёва). Размяшчаліся сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.