ажыццяўляе транспартнае абслугоўванне ўсходняй часткі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе перавозкі ў 24 раёнах 4 абласцей Рэспублікі Беларус From Wikipedia, the free encyclopedia
Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ажыццяўляе транспартнае абслугоўванне ўсходняй часткі Рэспублікі Беларусь, мае 1175 км. галоўных пуцей, 783 км. — пад'язных і станцыйных пуцей, ажыццяўляе перавозкі ў 24 раёнах 4 абласцей Рэспублікі Беларусь (Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай).
Упершыню ў межах цяперашняга Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі рух цягнікоў быў адкрыты ў 1873 годзе на ўчастку Мінск—Гомель Лібава-Роменскай чыгункі, якая злучыла горад Бабруйск з партамі Балтыйскага і Чорнага мораў, з індустрыяльнымі цэнтрамі Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Чыгунка ўзяла на сябе асноўную частку перавозкі грузаў, спрыяючы развіццю прамысловасці горада на Бярэзіне. Толькі ў канцы 1902 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве чыгуначнай лініі ад Віцебска да Жлобіна праз Магілёў. У 1914 годзе пачалося будаўніцтва чыгункі на ўчастку Орша—Крычаў—Унеча. Аднак з-за Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны рух быў адкрыты толькі ў 1923 годзе. Будаўніцтва ў 1931 годзе лініі Рослаў—Крычаў—Магілёў—Асіповічы зрабіла горад Крычаў буйным чыгуначным вузлом Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай дарогі.
Вялікая Айчынная вайна нанесла чыгунцы вялікія страты і разбурэнні.
4 кастрычніка 1946 года загадам № 829 Міністра шляхоў зносін СССР Першым начальнікам Магілёўскага аддзялення прызначаецца падпалкоўнік руху Мядзведзеў Аляксандр Аляксеевіч.
З 1950 года ў паравозныя дэпо аддзялення пачынаюць паступаць больш магутныя паравозы для грузавога і пасажырскага руху серый З, СА, СУ.
1957 год - ва ўсіх паравозных дэпо аддзялення пачынаецца актыўная работа па пераабсталяванні паравозаў з вугальнага на нафтавае паліва.
Буйныя залежы сільвеніта, выяўленыя ў Старобінскім раёне, і наступнае будаўніцтва калійных камбінатаў пацягнула адкрыццё 2 чэрвеня 1959 года руху на ўчастку Слуцк—Салігорск, будаўніцтва шэрагу станцый калійнага вузла і развіццё станцыі Слуцк.
У 1961 годзе у склад Магілёўскага аддзялення перадаюцца станцыі Журбін, Шасцёраўка і Крычаў-2. На аддзяленні створана Магілёўская вузлавая аўтабаза, заканчваецца будаўніцтва аддзяленчай бальніцы.
3 лістапада 1972 года на станцыю Асіповічы прыбыў першы электрацягнік.
1985 г. – у лакаматыўным дэпо Магілёў у эксплуатацыю здаецца цэх тыпу «ПЛАУЭН» для арганізацыі тэхабслугоўвання манеўровых цеплавозаў ЧМЭ-3.
У 1988 годзе на чыгуначным участку Орша—Магілёў—Жлобін пачынаюцца працы па падаўжэнні пуцей станцый з паралельнай кладкай другога галоўнага пуці на перагоне Латва-Палыкавіцкія Хутары.
У 1989 годзе у Асіповіцкім вагонным дэпо ўведзены ў эксплуатацыю комплекс будынкаў для арганізацыі капітальнага рамонту буйнатанажных кантэйнераў.
Станцыі
Лакаматыўныя дэпо
Вагонныя дэпо
Дыстанцыі пуці
Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі
Іншыя прадрыемствы
Даччынае прадпрыемства
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.