From Wikipedia, the free encyclopedia
Малыя Карпаты (славацк.: Malé Karpaty) — частка Заходніх Карпатаў у Славакіі.
Працягнуліся ад Новага Места-па-над-Вагам да Браціславы. Найвышэйшы пункт — гара Зарубы, 768 м над узроўнем мора, знаходзіцца паблізу вёскі Смоленіцэ.
У 1976 годзе Малыя Карпаты ўзяты пад абарону дзяржавы як ландшафтны запаведнік, які ахапіў тэрыторыю ў 646,1 км². Частка Малых Карпатаў знаходзіцца таксама ў Аўстрыі, гэта Хундсхаймер Берге з найвышэйшым пунктам Хундсхаймер Берг, 480 м.
У Малых Карпатах ёсць цікавыя пячоры. Пячора Дрыны дасягае даўжыні 680 м, а Дзерава Скала захавала сведчанні пра жыццё тут чалавека разумнага ў эпоху неаліту.
Малыя Карпаты пакрыты ў асноўным змешаным лесам, які складаецца з буку, ясеня, клёна і ліпы. Флора Малых Карпат даволі разнастайная, тры віды раслін сустракаюцца на тэрыторыі Славакіі толькі ў Малых Карпатах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.