From Wikipedia, the free encyclopedia
Гара Мая́к — марэнны ўзгорак на Мінскім узвышшы, на ўсходзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Чацвёрты па вышыні пункт Беларусі (пасля гары Дзяржынскай, гары Лысай, гары Ду́бавай), найвышэйшы пункт Валожынскага раёна.
Вышыня | 335 м |
---|---|
Размяшчэнне | Мінскае ўзвышша |
Каардынаты | 54°02,69′ пн. ш. 27°08,78′ у. д.HGЯO |
Вышыня над узроўнем мора складае 335 м. Буйны марэнны ўзгорак з вяршыняй авальнай формы. Паўночны і паўночна-ўсходні схілы выпуклыя (стромкасць 10-15°), паўднёвы і заходні — пакатыя (стромкасць 5°).
Узгорак складзены чырвона-бурымі, часткова завалуненымі суглінкамі, месцамі глінамі, укрыты лёсападобнымі (пылаватымі) суглінкамі. Каля падэшвы бяруць пачатак рэкі Уша (прыток Віліі) і Свіслач (прыток Бярэзіны).
Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднесугліністыя, значна змытыя. Верхняя частка гары ўкрыта лесам, астатняя пад хмызняком.
Да 1939 года ўзгорак знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, за 2 км ад польска-савецкай мяжы[1].
Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна электрацягніком у кірунку Маладзечна, сыходзіць на прыпыначным пункце Анусіна. Потым пешшу 5 км у бок вёскі Шапавалы. Найвышэйшае месца на гары пазначана металічным трыянгулятарам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.