савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Маўрыкій Трафімавіч Сляпнёў (руск.: Маври́кий Трофи́мович Слепнёв; 15 (27).6.1896, вёска Ямскавічы, Санкт-Пецярбургская губерня, цяпер Кінгісепскі раён, Ленінградская вобласць — 19 снежня 1965, Масква) — савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюза (20.04.1934), палкоўнік. Член КПСС з 1934.
Маўрыкій Трафімавіч Сляпнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) чэрвеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 1965[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў школу прапаршчыкаў (1915), Гатчынскую лётную школу (1917), 1-ю Вышэйшую школу ваенных лётчыкаў (1923), Акадэмію паветранага флоту імя Жукоўскага (1936), курсы ўдасканалення пры Акадэміі Генштаба (1941). Удзельнік Першай сусветнай вайны 1914—1918, штабс-капітан. У гады Грамадзянскай вайны 1918—1920 гадоў ваенны інжынер 25-й Чапаеўскай стралковай дывізіі. З 1925 года лётчык ГВФ, удзельнік асваення паветраных шляхоў у Сярэдняй Азіі, на Далёкім Усходзе і ў Арктыцы. У 1934 годзе ўдзельнічаў у выратаванні экіпажа ледакола «Чэлюскін». З 1936 года намеснік, а ў 1937—1939 гадах — начальнік Галоўнай інспекцыі ГВФ, адначасова з 1937 камандзір эскадры дырыжабляў. З 1939 года начальнік Акадэміі ГВФ. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў намеснік камандзіра авіябрыгады ВПС Чарнаморскага флоту (1941—1942), затым працаваў у ВПС ВМФ і ў Галоўным штабе ВМФ. З верасня 1946 года ў адстаўцы. Член ЦВК СССР (1935—1938). Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонага Паўмесяца Таджыкскай ССР і медалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.