From Wikipedia, the free encyclopedia
Медыцынская генетыка — раздзел генетыкі чалавека, які вывучае спадчынныя хваробы, прычыны іх узнікнення, шляхі пашырэння, метады папярэджання, дыягностыкі і лячэння, ролю спадчынных структур у развіцці іншых хвароб, а таксама зваротны ўплыў паталагічных фактараў і знешняга асяроддзя на спадчынны апарат чалавека. Выкарыстоўвае метады агульнагенетычныя і спецыяльныя (блізнятны, генеалагічны, цытагенетычны, біяхімічны, папуляцыйна-статыстычны і інш.).
Медыцынская генетыка пачала развівацца ў пачатку 20 ст., калі былі сфарміраваны асноўныя палажэнні тэорый мутацыі, храмасомнай, папуляцыйнай і эвалюцыйнай спадчыннасці, устаноўлены яе матэрыяльныя носьбіты.
Вядомыя генетыкі ў СССР — С. Р. Левіт, С. М. Давыдзенкаў, С. Н. Ардашнікаў, М. С. Навашын і інш.
На Беларусі распрацоўкі па медыцынскай генетыцы вядуцца з 1960-х у Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН, медыцынскіх установах ВНУ. Даследавалася: генетыка злаякасных пухлін і імунагенетыка (М. В. Турбін, Г. В. Краскоўскі, А. Ю. Бранавіцкі), роля храмасомных парушэнняў у патагенезе спантанных абортаў і анамалій развіцця (Ю. В. Гулькевіч), месца спадчынных фактараў у развіцці некаторых дзіцячых хвароб (І. Н. Усаў), анамалій мочапалавой сістэмы (М. Я. Саўчанка), лейкозаў (А. І. Свірноўскі) і інш.; аналізуюцца метады геннай інжынерыі як найбольш перспектыўныя ў лячэнні спадчынных хвароб.
Наладжана сістэма медыка-генетычнага кансультавання насельніцтва, у т.л. асоб з абцяжаранай спадчыннасцю, на базе рэспубліканскага медыка-генетычнага цэнтра ў Мінску, адпаведных кансультацый і кабінетаў у абласных гарадах. Працуе НДІ спадчыннасці і прыроджанных захворванняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.